Надвор’е не часта так песціць
“Няма зараз важней задачы, чым уборка ўраджаю” — з гэтага пачаў размову кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук падчас правядзення ўчарашняй рабочай нарады і селектарнай нарады.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта, звяртаючыся да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і адказных ад райвыканкама за ход жніва, акрэсліў задачу пачынаць рабочы дзень на жніўным полі ў 7—8 гадзін раніцы, заканчваць у 23—24 гадзіны.
Ад кіраўнікоў і адказных патрабуецца дакладная арганізацыя работ. Найперш — выкананне дзяржзаказу, бо з запланаваных 8,5 тысяч тон здадзена толькі 407 тон (на 26 ліпеня — аўт.). Тэмпы ўборкі пакуль што не могуць задавальняць, адзначыў В. А. Падляшчук. Надвор’е ж спрыяе таму, каб работы вяліся амаль кругласутачна. Яно не часта так песціць, што збожжа практычна без дадатковай сушкі можна засыпаць у засекі. І грэх гэта не скарыстаць. Тым больш, што прыспешваюць іншыя работы. Вальдэмар Антонавіч падкрэсліў, што перад аграрыямі раёна стаіць задача да 10 жніўня пасеяць азімы рапс (4 тысячы гектараў), да 25 жніўня — усе зерневыя (9 тысяч гектараў), да 1 верасня трэба завяршыць уборку льну.
На асаблівым кантролі— якасць уборкі, умовы работы механізатараў. У полі зроку раённай улады і прыватны падворак, забеспячэнне яго кармамі, а таксама ўборка збожжавых на асабістых сядзібах.
Пік лета — пік работ. Каб усё паспець, трэба не проста спяшацца, а працаваць па дакладнаму скаардынаваму плану.
Автор Алина ПЕТРОВА.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010