Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём пажарнай службы!
Працуючы ў самых складаных умовах, змагаючыся з агнём, горам і смерцю, вы ратуеце жыцці людзей, рызыкуеце сваім жыццём. У любую хвіліну вы гатовы прыйсці на дапамогу ўсім, хто трапіў у бяду.
Надзвычайныя сітуацыі выпрацавалі ў вас здольнасць імгненна прымаць рашэнні, ад якіх залежыць жыццё і здароўе людзей, захоўванне іх маёмасці, лясных багаццяў.
Жадаем усім, хто звязаны з прафілактыкай, папярэджаннем і тушэннем пажараў, як мага больш спакойных дзён і менш экстрэмальных. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту ў сям’і, разумення блізкіх, мірнага неба, а агню – толькі ў цёплым сямейным ачагу.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №55 ад 22.07.2011 г.