Эпідсітуацыя па ВІЧ-інфекцыі ў Шумілінскім раёне

Здоровье Общество

Эпідсітуацыя па ВІЧ-інфекцыі ў Шумілінскім раёне

На 1 лістапада 2017 года за перыяд статыстычнага назірання (з 1987 года) на тэрыторыі Шумілінскага раёна зарэгістравана 11 выпадкаў ВІЧ-станоўчых, з іх два выпадкі смерці: ва ўзросце 7 год (красавік 2005 года) і ва ўзросце 34 гады (лістапад 2009 года).

Шляхі перадачы – ад маці да дзіцяці (прыроджаная ВІЧ-інфекцыя), а таксама пры ўнутрывенным увядзенні наркотыкаў (парэнтэральны шлях).
За 2016 год выяўлены 1 выпадак пры пастаноўцы на ўлік па цяжарнасці (палавы шлях перадачы).
На дыспансерным уліку на 1 лістапада бягучага года стаіць 11 чалавек, з якіх:
Па ўзроставай групе:
7 год – 2, у тым ліку 1 памёр (2005 год), 28 – 35 год – 6 чалавек, з якіх 1 памёр (2009 год), ва ўзроставай групе ад 40 да 51 года – 3 чалавекі.
Па палавой прыналежнасці:
Дзеці: 1 дзяўчынка, 1 хлопчык (памёр); жанчыны – 6, мужчыны – 3 (1 памёр).
Па шляхах перадачы:
Прыроджаны – 2, палавы – 7, парэнтэральны пры спажыванні наркотыкаў – 1, невядомы, мяркуемы палавы – 1.
Па сацыяльных групах:
Рабочыя – 2, непрацуючыя – 5, прадстаўнікі вышэйшай педагагічнай адукацыі – 1, сярэдні медыцынскі персанал – 1.
Па стадыі захворвання:
Вострая клінічная стадыя – 6, клінічная стадыя-прэ-СНІД – 3, клін стадыя СНІД – 2 (памерлі).
Па выяўленні:
4 выпадкі – пры абследаванні цяжарных, 3 выпадкі – пры абследаванні кантактаў, 1 выпадак – па клінічных паказаннях, 1 выпадак – добраахвотна, па 124 коду (дзеці, народжаныя ад ВІЧ-станоўчых маці), 1 выпадак – добраахвотна, па 100 коду.
Ад 2 ВІЧ-станоўчых маці нарадзілася 4 дзяцей, з іх 2 дзяўчынкі і 2 хлопчыкі. 1 дзіця (прыроджаная ВІЧ-інфекцыя) у стадыі прэ-СНІД, 3 дзяцей (ВІЧ-экспанаваныя дзеці) зняты з дыспансернага ўліку ў сувязі з адмоўнымі паказчыкамі.
ВІЧ-станоўчым асобам у вострай стадыі пры павышэнні віруснай інфекцыі назначаецца антывірусная тэрапія. У цяперашні час яе атрымліваюць 5 чалавек, у стадыі прэ-СНІД – 3 чалавекі.
Аналізуючы выяўленне ВІЧ-інфекцыі па гадах, устаноўлена, што за перыяд з 2002 па 2005 год зарэгістравана па адным выпадку ў год. З 2006 па 2009 год выпадкаў ВІЧ-інфекцыі не было зарэгістравана. У 2011 годзе – 1 выпадак, у 2013 – 2, у 2014 – 1 выпадак, у 2015 – 2, у 2016 – 1 выпадак, у 2017 (на 01.11.2017 г.) – ніводнага.
Марына АЛЯКСЕЕНКА, памочнік урача-эпідэміёлага Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №92 ад 28.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *