На пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку, якое прайшло на мінулым тыдні, было вынесена пытанне пра ўдзел дабравольных дружын у падтрыманні грамадскага парадку і прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў.
Старшы інспектар РАУС Сяргей Кузняцоў, які курыруе дзейнасць дружыннікаў, расказаў, што ў раёне налічваецца 16 дабравольных дружын, у якіх працуе 118 дружыннікаў. Зацверджаны графік, згодна з якім дружыннікі патрулююць вуліцы і аб’екты ў райцэнтры, Обалі, у іншых населеных пунктах. Асабліва актыўна яны задзейнічаны падчас масавых і святочных мерапрыемстваў. Дзякуючы дружыннікам сёлета затрыманы 23 парушальнікі.
Старшы інспектар пахваліў работу дружын Обальскага керамічнага завода, УП ЖКГ, ПМК-70, ПМС, Шумілінскіх СШ №1 і СШ №2. Разам з тым ёсць і шэраг праблемных пытанняў: доўгі час не працуе маладзёжны атрад правапарадку, створаны пры райкаме БРСМ, ёсць пытанні да якасці кандыдатур, якія прапануюцца ў склад дружыннікаў.
У ходзе абмеркавання былі выказаны прапановы пашыць для дружыннікаў форму, якая б вылучала іх, да таго, форма надае больш адказнасці і самім дружыннікам.
На пасяджэнні былі заслуханы грамадзяне, выкліканыя за розныя адміністрацыйныя правапарушэнні, з імі праведзены прафілактычныя гутаркі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №91 ад 24.11.2017 г.