Кожнай машыне – зімовыя шыны!

Актуалии Безопасность Общество

Кожнай машыне – за шыны!

24 лістапада 2017 года стартуе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Кожнай машыне – зімовыя шыны!».
Гэты дзень прысвечаны падрыхтоўцы аўтамабіляў да эксплуатацыі ў зімовых умовах.
Многія вадзіцелі да апошняга зацягваюць замену летніх шын на зімовыя. У Дзяржаўтаінспекцыі на гэты конт свае погляды і патрабаванні.
Пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку.
Рэкамендуецца аўтааматарам не чакаць замаразкаў. Аптымальным для ўстаноўкі зімовых шын лічыцца перыяд часу, калі тэмпература паветра апускаецца да +5 …+7 градусаў. Кіроўцам, якія плануюць ездзіць на транспартным сродку зімой, ужо сёння неабходна паглядзець на градуснік і замяніць шыны. На летніх шынах ездзіць небяспечна, паколькі пры нізкіх тэмпературах паветра такія покрыўкі становяцца занадта жорсткімі і губляюць счапленне з асфальтам. Не чакайце, як у народзе кажуць: «Дні бляхара» – не цягніце гуму!
Мікалай Гаралевіч, начальнік аддзялення ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №91 ад 24.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *