19 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Экономика

19  лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі
і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя работнікі сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці Шумілінскага раёна! Перадавікі вытворчасці! Ветэраны працы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Аснову эканомікі Шумілінскага раёна складае сельскагаспадарчая вытворчасць. Нягледзячы на няпростыя ўмовы, у якіх знаходзяцца сельгасарганізацыі, працаўнікі сяла застаюцца прыкладам працавітасці, цярпення і вялікай самааддачы. Праца на зямлі патрабуе ўпартасці, тэарэтычных ведаў і практычнага вопыту, назапашанага пакаленнямі, а таксама ўмення прымяняць сучасныя тэхналогіі.
Вялікая каштоўнасць і значнасць сялянскай працы яшчэ і ў тым, што менавіта яна ляжыць у аснове харчовай бяспекі краіны, яе вынікамі карыстаюцца ў кожным доме, у кожнай сям’і.
Напярэдадні свята прыміце нізкі паклон і словы шчырай удзячнасці за самаадданую працу, вернасць абранай справе і роднай зямлі!
Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту. Няхай у вашай высакароднай справе вам спадарожнічае поспех, упэўненасць у заўтрашнім дні і спрыяльныя ўмовы на будучы сельскагаспадарчы год!
Надрукавана ў №89 ад 17.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *