Унесены змяненні ў ранейшыя рашэнні
30 кастрычніка пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай прайшла 43-я пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, на якой былі ўнесены змяненні ў раней прынятыя рашэнні.
Па прапанове дэпутата райсавета начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Алены Сідарэнкі дэпутаты зацвердзілі змяненні ў раённы бюджэт. У прыватнасці, па сродках ад прыватызацыі жылля, а таксама па выдатках на аказанне дзяржаўнай адраснай дапамогі, бясплатнае харчаванне для дзяцей да 2-х гадоў, капітальны рамонт вуліц і некаторых іншых.
Па прапанове начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Надзеі Кунец былі ўнесены змяненні ў рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2016-2020 гады.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №86 ад 03.11.2017 г.