Нядаўна КДК вобласці правёў параўнальны аналіз цэн на лекавыя сродкі ў рэгіёнах Віцебскай вобласці, а таксама ў Смаленску РФ. У поле зроку трапіла больш за 40 найменняў лекаў айчыннай і імпартнай вытворчасці.
Аказваецца, у аддаленых ад абласнога цэнтра раёнах Віцебшчыны цэны на большасць лекавых сродкаў у сярэднім вышэй на 10%, што звязана з дадатковымі транспартнымі выдаткамі і адсутнасцю канкурэнцыі ў рэгіёнах.
Пры параўнанні цэн на імпартныя лекі 30-ці найменняў, якія рэалізуюцца праз аптэчныя сеткі Смаленска і Віцебска, устаноўлена, што больш чым у палове выпадкаў цэны на лекі на трэць танней у Смаленску, у астатніх выпадках практычна аднолькавыя з цэнамі Віцебска.
КДК накіраваў прапановы аб прыняцці мер па зніжэнні цэн на лекавыя сродкі арганізацыям, якія маюць аптэчныя сеткі ў Беларусі.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №86 ад 03.11.2017 г.