Як у эстэтычных мэтах можна выкарыстаць схіл ля дарогі? Можна там разбіць клумбы ці пасеяць газонную траву, а можна і дрэвы пасадзіць. Менавіта так і зрабілі ўздоўж дарогі Р-20 – паміж Добрынам і Мікіціхай.
З Шумілінскага лясгасу прадставілі саджанцы елачак. А за работу ўзяліся мужчыны з бюджэтных арганізацый раёна.
“За паўдня было пасаджана 600 елачак, – расказаў начальнік Віцебскага майстарскага ўчастка ДЭУ-36 В. В. Прыходзька. – Вырастуць – будзе прыгожа. Больш таго, каранёвая сістэма дрэў умацуе схіл, папярэдзіць абвал зямлі і ўтрымае грунт ад размывання”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №85 ад 31.10.2017 г.