Борьба: воспитанники Петра Ганущенко — на пъедестале

Новости Спорт, туризм

Вольная барацьба
Два першыя месцы заваявалі обальскія спартсменкі на першынстве вобласці па вольнай барацьбе, якое прайшло ў Віцебску. Лізавета Гарбатнёва стала лепшай ў вагавой катэгорыі 38 кг, Дар’я Любіч перамагла ў вагавой катэгорыі 62 кг.
Трэніруе дзяўчат Пётр Ганушчанка.

Грэка-рымская барацьба
Парадавалі сваім выступленнем у Віцебску на першынстве вобласці па грэка-рымскай барацьбе выхаванцы Пятра Ганушчанкі. Цімафей Карасёў перамог у вагавой катэгорыі 38 кг, трэцімі сталі Ілья Канстанцінаў (вагавая катэгорыя 32 кг), Уладзіслаў Аверчанка (вагавая катэгорыя 35 кг) і Вячаслаў Цітоў  (вагавая катэгорыя 59 кг).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №84 ад 27.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *