Дэпартаменту аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь – 65

Безопасность Новости

Гаранты надзейнасці і спакою

За шматгадовую гісторыю свайго існавання Шумілінскае аддзяленне Дэпартамента аховы пастаянна развівалася, мяняліся назвы, кіраўнікі, асабовы склад. Але вектар развіцця ніколі не мяняўся і быў накіраваны толькі на ўдасканаленне службовай дзейнасці, павышэнне надзейнасці і якасці аховы.
На сённяшні дзень ахова стала больш надзейнай, забяспечанай самымі сучаснымі сродкамі, тэхнікай,  укамплектаванай супрацоўнікамі, якія прафесійна выконваюць пастаўленыя задачы. Спектр аказваемых паслуг уключае ў сябе ахову аб’ектаў розных форм уласнасці, ахову кватэр грамадзян, кантроль за ведамаснай аховай, ліцэнзаванне ахоўнай дзейнасці.
Як самастойнае падраздзяленне ў г. п. Шуміліна, аддзяленне аховы было створана ў лістападзе 1987 года. Дагэтуль гэта была аддаленая брыгада Чыгуначнага (г. Віцебска) аддзела аховы, якая налічвала ўсяго толькі аддзяленне міліцыі па ахове банка. Першым начальнікам аховы быў Аляксандр Рыгоравіч Паграбняк, а галоўным бухгалтарам – Любоў Васільеўна Гусакова, якая адпрацавала ў аддзяленні амаль 30 год. Пад ахову былі ўзяты ўсе прамысловыя аб’екты, асноўная частка аб’ектаў гандлю, адміністрацый арганізацый і прадпрыемстваў. Уведзена група затрымання. Колькасць вартавога складу перавышала 100 чалавек.
У розныя гады аддзяленнем кіравалі Юрый Аляксеевіч Арлоў, Генадзь Іванавіч Чаплінскі, Рыгор Паўлавіч Грынчук, Аляксандр Пятровіч Шумінскі.
Ёсць у жыцці аддзялення і гераічныя старонкі. Супрацоўнікі і работнікі аддзялення прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварый на Чарнобыльскай АЭС – гэта Аляксандр Рыгоравіч Паграбняк, Васіль Міхайлавіч Асташонак, Уладзімір Аляксандравіч Волкаў. Мікалай Аляксандравіч Калянковіч прымаў удзел у баявых дзеяннях у  Афганістане.

На сучасным этапе аддзялення аховы – гэта прафесіяналы, якія разумеюць важнасць сваёй работы і імкнуцца падтрымаць высокі імідж аховы ў вачах насельніцтва. Як прыклад – супрацоўнікі аддзялення старшына міліцыі Міхаіл Быкаў і старшы сяржант міліцыі Аляксей Зубараў (на здымку ўнізе) два гады запар становяцца пераможцамі абласнога агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр БАГАЦЁНАК,
начальнік Шумілінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Надрукавана ў №84 ад 27.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *