В Шумилинском историко-краеведческом музее работае выставка художника Игоря Шкуратова

Актуалии Культура

Ігар Шкуратаў – чалавек, мастак, паэт і летуценнік –
пад такой назвай у Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі сёння адкрылася выстава акварэляў члена Беларускага саюза мастакоў, вядомага віцебскага мастака Ігара Шкуратава. Гэтая экспазіцыя, прысвечаная 65-годдзю мэтра, выстаўлялася ў  Віцебску, Полацку, Наваполацку і іншых гарадах. Цяпер і ў шумілінцаў ёсць магчымасць пабачыць цудоўныя акварэлі.
Змрочныя, практычна манахромныя работы, суседнічаюць з яркімі, рупліва выпісанымі пейзажамі, а лёгкія паветраныя акварэлі змяняюцца філасофскімі творамі. Выстава прэзентуе акварэлі, якія мастак ствараў на працягу ўсяго жыцця. Каля сарака гадоў таму захапіў акварэллю і паўплываў на далейшы лёс Ігара Мікалаевіча яго выкладчык, вялікі майстра акварэлі Фелікс Гумен. “Калі я пабачыў яго першыя акварэлі, то быў у захапленні, — ацэньвае свайго вучня знакаміты мастак. — Такога майстэрства дасягаюць толькі за многія гады. Ён валодае пэндзлем, як музыка смычком”. Аўтапартрэты, пейзажы, нацюрморты, сярод якіх “Вечар над ракой”, “Бераг”, “Стары млын”, “Дзьмухаўцы” — усяго выстава прапануе больш за 20 работ мастака. Больш за тры тысячы работ аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях за мяжой. Таксама ў актыве акварэліста чатыры зборнікі вершаў.
Выстава будзе працаваць з 12 да 31 ліпеня. Не прапусціце.
Надрукавана ў №52 ад 12.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *