Паважаныя работнікі падатковых органаў!
Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам –
Днём работнікаў падатковых органаў!
Вы, работнікі падатковай службы, з’яўляецеся адным з цэнтральных звёнаў у механізме папаўнення бюджэту. Ваша прафесія – гэта справа вялікай важнасці. Ад стабільнасці паступлення падаткаў залежыць сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і павышэнне ўзроўню і якасці жыцця нашага насельніцтва.
Ваша высокая прафесійнасць, адказны падыход да справы, настойлівасць, мэтанакіраванасць і непрымірымасць да парушэнняў дазваляюць паспяхова спраўляцца з сур’ёзнымі задачамі, якія ставяць перад падатковай службай.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага шчасця, стабільнай і плённай работы!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.