Матуліна ўсмешка
Напярэдадні Дня маці аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларусі саюз жанчын” быў абвешчаны конкурс “Матуліна ўсмешка”. Каля 80 аўтараў даслалі на конкурс больш за 180 фотаздымкаў, вершаў, зваротаў, іншых твораў.
Журы конкурсу падвяло вынікі і прызнала пераможцамі:
Алену Паўлаву ў намінацыі “Матуліна мудрасць” за эсэ “Мудрасць, якой маці дзялілася са мной”;
Людмілу Дарзнек у намінацыі “Прысвячэнне маці” за верш “Альбом”;
Вольгу Шабанаву ў намінацыі “Матуліна ўсмешка” за фотаздымак “Маці жыццё падарыла табе і мне…”.
Пераможцы конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі.
Фота-пераможца конкурсу «Матуліна ўсмешка».
Надрукавана ў №81 ад 17.10.2017 г.