Адзін сакрэт сям’і Далецкіх

Актуалии Общество Семья

Адзін сакрэт сям’і Далецкіх

Сёння, 13 кастрычніка, у Віцебскім аблвыканкаме праходзіць цырымонія ўзнагароджання  лепшых матуль вобласці ганаровай прэміяй імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі. Лаўрэатам гэтай прэміі стала і наша зямлячка маці траіх дзяцей Вольга Далецкая, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Сістэма выхавання дзяцей Вольгі Далецкай мацуецца на вопыце папярэдніх пакаленняў. Бабуля (матуліна маці, якая і сёння жыве ў Калінінградзе, дай Божа ёй здароўя), мела невычэрпную крыніцу любові і паіла з яе сваіх унукаў. Бацька, былы ваенны, афганец, у спадчыну тром дочкам перадаў строгасць і дысцыпліну. А ад маці ёй дасталася чуллівасць і сентыментальнасць.
Вольга прызнаецца, што з самага першага дня стварэння сям’і яны з мужам хацелі, каб у іх было не менш трох дзяцей, бо самі ж яны з мнагадзетных сямей. Так і сталася – дзве дачушкі і сынок.
Усе сакрэты выхавання зыходзяць з ладу сям’і Далецкіх, якая жыве ў Башнях, мае свой падворак, любіць падарожнічаць (“хоць раз у год у Браслаў ці Санкт-Пецярбург”), любіць марыць і гуляць у футбол. Хаця адзін сакрэт усё ж ёсць: яны – каманда.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №80 ад 13.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *