Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях, маёр унутранай службы Андрэй Сасновіч узнагароджаны медалём “За бездакорную службу” III ступені.
На мінулым тыдні ўзнагароджанне прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы ў Віцебскім абласным упраўленні МНС. Уручыў дзяржаўную ўзнагароду Андрэю Сасновічу, а таксама яшчэ 24 выратавальнікам Віцебшчыны, намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Ігар Уладзіміравіч Болатаў.
Андрэй Іванавіч Сасновіч у пажарнай службе працуе амаль 20 год, з іх тры з паловай года ўзначальвае раённы аддзел. Медаль – высокая адзнака за ўзорнае і бездакорнае выкананне службовых абавязкаў.
Віншуем з узнагародай!
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №79 ад 10.10.2017 г.
Горжусь своим соседом.Всего самого наилучшего,здоровья,карьерного роста.