Культура человеческих отношений начинается … с мусора

Культура Общество Экология

Гарады — «кантэйнерныя»
Камунгасаўцы паміж сабой побач з назвай Шуміліна прымяняюць азначэнне “кантэйнернае”. Гэта значыць, што ў райцэнтры вы не сустрэнеце машын, якія забіраюць смецце ад пад’ездаў. З нядаўняга часу горад у гэтай справе поўнасцю перайшоў на кантэйнеры.
На адлегласці не больш  як 100 метраў ад дома вы абавязкова сустрэнеце спецыяльна абсталяваную пляцоўку для збору смецця. І гэты нарматыў у нас, па завярэнні галоўнага санітарнага ўрача раёна Валерыя Бурэня, абавязкова вытрымліваецца.
А нядаўна абсталявалі кантэйнерамі і Обаль – набылі іх каля сарака штук. Прычым, гэта зусім не танная справа. Са слоў дырэктара УП ЖКГ Валерыя Коўзана, адзін кантэйнер каштуе больш за 300 тысяч рублёў.
Праўда, толькі наяўнасць кантэйнераў праблему са смеццем наогул не вырашае, бо ляжыць яна хутчэй у плоскасці больш высокай, калі да месца будзе прымяніць тут такое слова, духоўнай.
Цяжка ўсвядоміць матывы тых, хто пакідае смецце дзе хоча, толькі не ў самі кантэйнеры; хто перагружае кантэйнеры, скажам, адыходамі ад будаўнічых работ у такой ступені, што спецыяльная машына не ў стане ачысціць такія кантэйнеры. Людзі загрувашчваюць падвалы, пад’езды і іншыя не падыходзячыя тэрыторыі зламанай мэбляй, сапсаванымі  халадзільнікамі, тэлевізарамі і іншым непатрэбным дома. У той час як цывілізавана гэта пытанне рашаецца лёгка – усяго выклікам спецыяльнай машыны з ЖКГ.
Пра такое не прынята гаварыць, але менавіта на гэтым узроўні пачынаецца культура чалавечых зносін.

Автор Наталья ЧЕРНИЧЕНКО.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *