Школьники района исследовали более ста вековых и уникальных деревьев

Край шумілінскі Образование Экология

“Векавыя і ўнікальныя дрэвы Шуміліншчыны” –
так называецца брашура, выдадзеная раённым аддзяленнем ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Выданне абагульніла работу вучняў і педагогаў школ Шумілінскага раёна па пошуку і даследаванні ўнікальных батанічных аб’ектаў на тэрыторыі раёна.
Работу пачалі вучні Суравенскай БШ у 2008 годзе. Яны выявілі і аформілі неабходныя дакументы на пяць векавых дрэў. Рашэннем райвыканкама дрэвы былі зарэгістраваны ў якасці помнікаў прыроды мясцовага значэння.
У 2010 годзе работу па выяўленні векавых і ўнікальных дрэў правялі ў іншых школах раёна. Было зарэгістравана і апісана больш за 100 векавых (ва ўзросце ад 100 да 350 гадоў) ці ўнікальных (немясцовых парод, з наростамі-капай, шматствольных і г.д) дрэў.
У брашуры змешчана апісанне 37 дрэў, выяўленых школьнікамі. Даюцца рэкамендацыі па вывучэнні і апісанні дрэў, прыведзены ўзоры пашпарта дрэва і праекта пашпарта помніка прыроды.
Абагульнілі праведзеную работу і падрыхтавалі брашуру да выдання настаўніца Суравенскай БШ Г. У. Зязюлька і намеснік дырэктара ЦПР І. У. Сінкевіч.
Сяргей ПАЎЛАЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *