Здаровы лад жыцця – гэта модна
У мінулую пятніцу на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшла традыцыйная раённая спартакіяда сярод падлеткаў, якія стаяць на розных відах уліку.
Арганізавалі мерапрыемства аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, інспекцыя па справах непаўналетніх РАУС, райкам ГА БРСМ і аб’яднаны ваенны камісарыят Бешанковіц-кага і Шумілінскага раёнаў. За перамогу змагаліся дзяўчаты і хлопцы з Шумілінскіх СШ №1 і СШ №2, Амбросавіцкай, Мікіціхінскай, Обальскай, Мішневіцкай і Слабадской школ.
На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства намеснік ваеннага камісара АРВК Ігар Аляксееў адзначыў, што здаровы лад жыцця – гэта модна і пажадаў удзельнікам спартыўных перамог.
Першы этап спартакіяды – лёгкаатлетычная эстафета. Адразу было бачна, што падлеткі зробяць усё, каб іх каманда перамагла, кожны стараўся, бо адчуваў, што менавіта ад яго выніку залежыць агульнакамандны поспех. Паласа перашкод, комплекс сілавых практыкаванняў, канат. Кожны з гэтых відаў прайшоў у відовішчнай і напружанай барацьбе.
У раённай спартакіядзе перамагла зборная каманда Мікіціхінскай і Амбросавіцкай школ. Дапоўнілі прызавую тройку каманды з Шумілінскай СШ №1 і Мішневіцкай школы.
Па выніках спартакіяды сфарміравана зборная раёна для ўдзелу ў абласной спартакіядзе падлеткаў.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №78 ад 06.10.2017 г.
Эти девочки с канатом — тоже на учетах? Даже если и так, на мой взгляд, не совсем корректно предавать такие факты публичности