Селькие проблемы: сена запасли, очередь за коровой.

Общество Сельское хозяйство Экономика

Лета пахне сырадоем
На вуліцы так горача, што травы млеюць на корані. А свежаскошаныя пракосы высыхаюць умомант. “Учора звечара скасіў сена, сёння ўжо ў капешкі складваю, –  расказвае Павел Барысоўскі з Башнёў. – Я адзін лапік сена падвярнуў, жонка – другі, а зграбаць дапамогуць дзеці”.
Так сям’ёй і спраўляюцца Барысоўскія з сенам. Карову Павел і Таццяна трымаюць ужо гадоў дзесяць. Купілі трактар, ёсць касілка, прычэп. “Сумяшчаем карыснае з прыемным: загараем з граблямі ў руках, — смяюцца Барысоўскія. – Ну, а купацца можна ў возеры. Вада там вельмі цёплая, здаецца, пахне сырадоем  і скошанай травой”.
Барысоўскія ўжо насушылі сена на карову. Але здарылася непрадбачанае: карова захварэла, яе прыйшлося тэрмінова здаць. Таццяна ўздыхнула: “Мы з сенам, але без каровы”. Барысоўскія прызналіся, што сумуюць без малака, дамашняй смятаны і тварагу. Ды і не стала дадатковага заробку. “Купіць ці не купіць карову – гэта нават не абмяркоўвалі, – гаворыць Таццяна.  – Дзеці толькі спыталіся: “Калі ў нас зноў будзе малако?”
Хутка будзе. СВК “Баравінка” дае карову ў растэрміноўку.
“Сёлета ў гаспадарцы купілі каля дзесятка кароў і аднаго каня”, – расказаў кіраўнік СВК “Баравінка” А. А. Шалюта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *