Уклонисты. Найди свою фамилию…

Общество

Ухіліст
Артыкул 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вызначае, што “абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”. Але служыць у арміі хочуць не ўсе. Замест таго, каб  праходзіць ваенную службу, загартоўваць характар, набываць ваенныя навыкі і армейскіх сяброў некаторыя маладыя людзі імкнуцца любымі спосабамі пазбегнуць прызыву, ухіліцца ад арміі. Нават ведаючы пра адказнасць за гэта.
Ведаў пра гэта і 26-гадовы жыхар Л.  з райцэнтра, якому яшчэ ў лютым, асабіста ў рукі і пад роспіс, уручылі павестку ў ваенкамат. Але для праходжання медыцынскай камісіі, якая вызначае прыгоднасць да ваеннай службы, малады чалавек так і не з’явіўся. Гэтым самым парушыў закон і запісаў сябе ва “ўхілісты”.
Як высветлілася, у грамадзяніна Л. гэта не першае парушэнне – ён і раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне воінскага ўліку. А нядаўна за ўхіленне ад арміі на яго ўзбудзілі крымінальную справу. Днямі адбыўся суд.
На пытанне суддзі суда Шумілінскага раёна Кацярыны Унуковіч, чаму не з’явіўся ў суд па павестцы, малады чалавек тлумачыў, што ён з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, што якраз у той час, калі трэба было ісці ў ваенкамат, з’явілася многа заказаў ад кліентаў, ад якіх “нельга было адмовіцца”. Але ж кожны разумее, што на час вайсковай службы прыйдзецца адкласці ў бок ўсе іншыя справы, таму гэтае тлумачэнне ніякім чынам не апраўдвае грамадзяніна і не вызваляе яго ад адказнасці.
Выслухаўшы тлумачэнні ўхіліста, паказанні сведкаў, довады намесніка пракурора Шумілінскага раёна Андрэя Дзергачова і начальніка адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэя Собіна, суддзя кіравалася ч. 1 арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу”. Грамадзянін Л. прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу памерам у 60 базавых велічынь (1380 рублёў). Калі малады чалавек не выплаціць штраф, яму пагражае арышт да трох месяцаў.
Дарэчы, выплата штрафу не вызваляе ад воінскага абавязку. Праз некаторы час малады чалавек зноў атрымае павестку ў ваенкамат.
Людміла ЗУЙКОВА.

У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 2017 года № 261 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве” праводзяцца мерапрыемствы прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.
Большасць маладых людзей прайшла медыцынскую камісію і пасля прафесійнага псіхалагічнага адбору будуць гатовы ў лістападзе адбыць у воінскія часці для праходжання службы. Аднак знайшліся і такія хлопцы, якія, нават атрымаўшы павестку з ваеннага камісарыяту пад роспіс, дазволілі сабе без паважлівай прычыны не з’явіцца на мерапрыемствы прызыву – гэта Міронаў Кірыл Вітальевіч з а.-г. Светласельскі і Міхайлаў Максім Сяргеевіч з г. п. Шуміліна.
Хочацца нагадаць гэтым грамадзянам, што ў адпаведнасці з арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу прадугледжаны штраф або арышт да 6 месяцаў, або абмежаванне волі да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Ухіленне ад арміі не вартае таго, каб ламаць сабе жыццё.
У раённай газеце была надрукавана  выпіска з рашэння раённага выканаўчага камітэта “Аб правя-дзенні ў Шумілінскім раёне прызыву грамадзян 1990-1999 гадоў нараджэння на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерв”, дзе ўказана пра неабходнасць  самастойнай яўцы ў ваенны камісарыят прызыўнікам, якія страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву і не атрымалі персанальную павестку. Доўгі час некаторым прызыў-нікам не ўдаецца ўручыць павесткі, сярод іх:
Жыжоў Уладзіслаў Сяргеевіч,
Тарасенка  Ілья Сяргеевіч,
Фядзьковіч Валерый Валер’евіч,
Філюхоў Антон Сяргеевіч,
Чаранок Уладзіслаў Уладзіміравіч,
Штарас Эдуард Эдвардасавіч,
Пракопаў Валерый Вячаслававіч,
Іваніцкі Кірыл Вітальевіч,
Мамойка Сяргей Алегавіч,
Рыбкін Дзяніс Уладзіміравіч,
Рыбкін Андрэй Уладзіміравіч,
Пазднякоў Дзяніс Сяргеевіч,
Сухоцкі Іван Віктаравіч,
Аляксееў Уладзіслаў Ігаравіч.
Названым прызыўнікам неабходна прыбыць у адасобленую групу (Шумілінскага раёна) ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, д. 3.
Андрэй СОБІН,  начальнік адасобленай групы (Шумілінскага раёна) ваеннага камісарыята
Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў.

Надрукавана ў №71 ад 12.09.2017 г.



7 комментариев по теме “Уклонисты. Найди свою фамилию…

  1. ваще офигели, уже стали списки с фамилиями уклонистов от армии выкладывать. Можт еще список тех кто не работает выложите?

  2. Президент не поддержал гейдвижение в РБ,а Вы газету позорите фамилиями секс-меньшинств.Есть же компетентные органы нашли,осудили и все дела.Закон есть закон…Уговаривать в армию идти комерсов одноразовых и т.п. шалупонь.В старину не служивших считали убогими по ходу так оно и есть…

  3. Насмотрелись сказочных фильмов.
    Если завтра война…Эти ваши «призывники» разбегутся по родным колхозам при первых же выстрелах.
    Воевать будут профессионалы и добровольцы — волевые и самостоятельные люди, сделавшие осознанный выбор без каких то там прихотей чиновников. Доказано уже и нашей историей, и современным опытом соседних стран.
    Надо срочно менять формы и методы мобилизации.

  4. Каких фильмов,всё из жизни.Уважающий себя мужик как не крути отслужить пусть и в такой армии,но должен…А что в статье показан такой добровольный «подход» лиц отвечающих за отправку призывников в армию,так это вопрос к военкому,ОВД и вообще законодателям.60 БАЗОВЫХ,СМЕХ.С таким раскладом и взятки военкому давать не стоит.Заплатил и свободен…Комиссар отписался в СМИ,наверх доложил и ждет пенсию…молодец.На отступные «боевой» командир,тоже рубленную дачу хочет.Уклонистов с таким подходом скоро будет полоса газеты…у него вообще есть в звание воинское.А то по статье начальник всея и всех

  5. Виктор, именно мужики, которых забирают в потешные полки, а не солдаты.
    И эти «служилые» не имеют о военном деле никакого представления и непригодны к современной войне. Так что повода для понтов нет — напрасно потраченное время и деньги.
    Что до уклонистов, то зря их осудили. Насильно мил не будешь, и такие люди в армии принесут больше вреда, чем пользы. К тому же желающих идти в армию добровольцев у нас достаточно.
    Просто кому то власть свою захотелось показать.

  6. Считаю службу в армии позорным делом и зря потраченных временем. В этот период лучше заработать и стать успешным хоть и ип, чем лысым балваном с метлой вместо автомата.Наглядно пример у меня товарищ после службы в спецназе МВД и получения крапового балета и звания ефрейтор научился лишь тому что стал курить как паровоз, материться на чем свет стоит и бухать по черному, хотя до армии за ним такого вообще не было к курению и спиртному он относился враждебно, т.е. ни-ни. На вопрос что стало ответил, что в армейке иначе ни как побьют. Так что в армию идут одни лохи. Или те кто не сумел отказаться от этой грязи.

  7. Да уж…мужик нынче ни тот пошел.Вот Вам и воспитание латентных геев.В принципе и имя достойное синониму Стас-…
    Из за таких комиссаров,гуманизма к этим мужчинкам всякая мерзота судит о армии на одном конкретном примере…Кто там краповый берет в Шумилино имеет,смех.По пьяне такому лоху в уши сказок наплел.А этот безмозглый уже и вывод сделал…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *