Зацверджана праграма развіцця Шумілінскага раёна на 2017-2020 гады

Актуалии Президент Экология

Зацверджана праграма развіцця раёна на 2017-2020 гады

18 жніўня адбылася 41-ая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня Савета Ірына Новікава.
Дэпутаты зацвердзілі Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Шумілінскага раёна на 2017-2020 гады, якую прадставіла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Вараб’ёва. Таццяна Мікалаеўна адзначыла, што дакумент распрацаваны на падставе прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці з улікам асаблівасцяў і структуры эканомікі Шуміліншчыны.
Праграма змяшчае асноўныя прыярытэты развіцця сельскай гаспадаркі, прамысловасці, сферы паслуг, сацыяльнай сферы раёна, вызначае падрабязныя штогадовыя паказчыкі і параметры развіцця ўсіх галін вытворчай і сацыяльнай сфер, вызначае асноўнай задачай стабілізацыю эканомікі раёна. Развіццё раёна захоўвае сацыяльны характар і накіравана на павышэнне дабрабыту і ўзроўню жыцця насельніцтва раёна.
Па прапанове дэпутата раённага Савета начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Алены Сідарэнкі былі ўнесены ўдакладненні ў расходныя артыкулы бюджэту раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму. У прыватнасці, 16,5 тысячы рублёў былі пераразмеркаваны на даплату да поўнага кошту пуцёвак у летнікі для дзяцей-сірот і іншых льготных катэгорый.
Па прапанове дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Валянціны Штуро дэпутаты прынялі рашэнне аб сацыяльнай падтрымцы да 2017/2018 навучальнага года сем’яў, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей.
Як адзначыла Ірына Новікава, каменціруючы  праект рашэння, сума вызначана зыходзячы з папярэдняй работы па абследаванні шматдзетных сем’яў, праведзенай установамі адукацыі раёна. Зараз сем’і, якія патрабуюць дапамогі, збіраюць неабходны пакет дакументаў для падачы заявы ў ТЦСАН. Рашэнні аб выдзяленні дапамогі будзе аператыўна прымаць камісія па прадастаўленні дзяржаўнай адраснай дапамогі райвыканкама.
Дарэчы, на гэтыя мэты з раённага бюджэту будзе выдаткавана 6,65 тысячы рублёў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №65 ад 22.08.2017 г.



1 комментарий по теме “Зацверджана праграма развіцця Шумілінскага раёна на 2017-2020 гады

  1. …вызначае падрабязныя штогадовыя паказчыкі і параметры развіцця ўсіх галін вытворчай і сацыяльнай сфер, вызначае асноўнай задачай стабілізацыю эканомікі раёна…
    СТАБІЛІЗАЦЫЫ ЭКАНОМІКІ РАЙОНА То есть экономика так выросла, что пришло время её стабилизировать!? Про РОСТ экономики ни слова.И где можно прочитать эту программу которая «вызначае падрабязныя штогадовыя паказчыкі і параметры развіцця ўсіх галін вытворчай і сацыяльнай сфер». В статье снова одна «вода», что наталкивает на мысль : или корреспондент ни о бо всем написал, или на сессии снова «переливали из пустого в порожнее», соответственно писать было не о чем.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *