Как отдыхается детям в оздоровительных лагерях Шумилинщины.

Актуалии Молодёжь

"Дружба"-"Алый парус"

Сонца, сябры, адпачынак
Летнік – гэта сябры, адпачынак, сонца, загар, гульні і забавы. Таму ў летні дзіцячы лагер мараць трапіць многія дзеці. Вось і ў летніку “Пунсовы ветразь”, што працуе ў Лескавічах на базе раённай гімназіі, не даюць сумаваць сваім выхаванцам: штодзень па некалькі мерапрыемстваў – то арганізуюць “Бенефіс Бабы Ягі”, то вызначаюць “Містэра і Міс лагера”, то правядуць конкурс “Відэакляпаў”, не кажучы пра шматлікія спартыўныя спаборніцтвы і гульні. Таму, пэўна, і пралятае лагерная змена як адно імгненне для амаль сотні дзяцей з усіх куткоў Шуміліншчыны.
“Да таго, для дзяцей арганізавана паўнавартаснае пяціразовае харчаванне, большасць мерапрыемстваў праводзім на вольным паветры. Галоўная ж мэта – аздараўленне дзяцей”, — кажа начальнік летніка Д. І. Кахтэнка.
Тое ж і ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры “Дружба” ў аграгарадку Амбросавічы, дзе 21 чэрвеня пачалася другая змена. Толькі геаграфія выхаванцаў больш шырокая – тут 130 дзяцей з Оршы і Віцебска, Полацка і Новаполацка, Глыбоцкага, Шаркоўшчынскага раёнаў, ёсць і шумілінцы. «Дзень казкі», «Дзень рынкавай эканомікі», «Дзень гумару і смеху», «Малыя алімпійскія гульні» – сумаваць няма часу. А наперадзе яшчэ “Дзень Нептуна”, «Купалле» і мноства цікавых прыгод і забаў для выхаванцаў ад 6 да 16 год.
Сяброўскія адносіны паміж дзіцячымі лагерамі “Пунсовы ветразь” і “Дружба” вядуцца не першы год. Сумесныя культурна-спартыўныя мерапрыемствы праводзяцца па чарзе то ў адным, то ў другім лагеры.
У сераду гасцей з “Пунсовага ветразя” віталі ў Амбросавічах. Узаемнае прывітанне, абмен падарункамі. А далей — спартыўныя спаборніцтвы: футбол Беларуси, піянербол, пляжны валейбол. Вакол спартыўных пляцовак балельшчыкі, якія горача падтрымліваюць абедзве каманды. Напэўна, не так і важна, хто пераможа ў гульні. Галоўнае, што перамаглі супрацоўніцтва, сяброўства і здароўе.
Даведка.
Дзіцячы аздараўленчы цэнтр “Дружба” РУП “Віцебскаблгаз” размешчаны ў а.-г. Амбросавічы. За  летні час адпачне 4 змены па 130 дзяцей у кожнай. Кошт пуцёўкі 735 тысяч, з якіх 310 тысяч рублёў – датацыя дзяржавы, плата для бацькоў-работнікаў “Віцебскаблгаза” – 147 тысяч рублёў, для іншых – 425 тысяч.
Дзіцячы аздараўленчы лагер “Пунсовы ветразь” размешчаны на базе раённай гімназіі ў в. Лескавічы. За 2 змены тут адпачне каля 200 чалавек. Кошт пуцёўкі 432 тысячы рублёў, з якіх бацькоўская плата – 122 тысячы, дзяржаўная датацыя – 310 тысяч рублёў.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №49 ад 1.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *