Здоровое питание. Шумилинские медики советуют: вместо пива и пирожных — соки и капуста

Здоровье Общество

А замест піва і пірожных – сокі і капуста
Дзень здаровага харчавання, які грамадскасць адзначала 18 жніўня, шумілінскія медыкі выкарысталі для таго, каб яшчэ раз падкрэсліць ісціну: здаровае харчаванне – залог актыўнага і паўнацэннага жыцця.
У чытальнай зале раённай бібліятэкі ў гэты дзень прайшоў вечар пытанняў і адказаў. Фельчар-валеолаг Шумілінскай ЦРБ Ірына Глазунова і яе калега з раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Валерыя Канстанцінава расказвалі наведвальнікам бібліятэкі пра асновы здаровага харчавання, жадаючым вымяралі ціск, прапаноўвалі буклеты і дарылі агуркі з выставы гародніны, арганізаванай тут жа.
Ад агуркоў людзі адмаўляліся, маўляў, свае дзяваць няма куды, а тэмай цікавіліся. Медыкі ж  заклікалі задумацца пра сваё харчаванне, звярнуць увагу на свой рацыён ужо сёння, каб заўтра сэканоміць час і грошы на наведванні ўрачоў і лячэнні. Бо здароўе, як ні круці, базіруецца на здаровым харчаванні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №65 ад 22.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *