Шуміліншчыну наведалі Уладзімір Андрэйчанка і Наталля Качанава
У пятніцу, 11 жніўня, наш раён з рабочым візітам наведаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка.
Уладзімір Паўлавіч азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў раёне, наведаў шэраг сельскагаспадарчых арганізацый, у прыватнасці, ААТ “Прыазёрны мір”, “Ляжні”, “Лаўжанскае”, райаграсэрвіс, КУСГП “Сіроцінскі”, пабываў на мехскладах, зернесушыльных комплексах, на палях, дзе ўбіраецца зерне.
У райцэнтры госць наведаў фізкультурна-аздараўленчы комплекс і дзіцячую спартыўную школу.
* * *
На наступны дзень, у суботу, на Шуміліншчыну завітала Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Наталля Іванаўна мела на мэце азнаёміцца з ходам уборачнай кампаніі, у сувязі з чым наведала спачатку КУСГП “Ульскі”: мехдвор, зернесушылку, “гарачую кропку” – поле, дзе працуюць камбайны.
Наступнай на маршруце стала ААТ “Прыазёрны мір”. Наталля Іванаўна зноў жа адправілася на мехдвор, сушыльны комплекс, паглядзела, як мясцовыя камбайнеры спраўляюцца з уборкай ячменю на полі перад Непаротамі.
Тут адбылася асноўная сустрэча і гутарка з прадстаўнікамі раённай улады і мясцовай прэсы. Акрамя сельскагаспадарчай тэматыкі былі закрануты іншыя жыццёва важныя пытанні: жыллёвага будаўніцтва, камунальнай гаспадаркі, гандлёвага абслугоўвання, удзелу прафсаюзаў ва ўборачнай, у абароне інтарэсаў простага чалавека.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №63 ад 15.08.2017 г.
…Уладзімір Паўлавіч азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў раёне, наведаў шэраг сельскагаспадарчых арганізацый, у прыватнасці, ААТ “Прыазёрны мір”…
…Наступнай на маршруце стала ААТ “Прыазёрны мір”. Наталля Іванаўна зноў жа адправілася на мехдвор, сушыльны комплекс…
Они, что ещё и друг друга контролировали? И что изменилось после их приезда, на какие процессы повлияли, в чем помогли? Или это просто агитбригада? Редакция!снова ни о чем не рассказали—одни тезисы.
Калі ж прыедзе да нас Самы-самы?!.. Мусіць, не дажыву,а так хочацца пабачыць. Не яго Самога, а тое,як сустрэне яго мясцовы люд. З плакатамі, з пацалункамі. А Вам, дарагія, «лапату ў зубы і – рыйце зямлю». І ўсім будзе «папіццот». А тыя, што «осчастливили» нас сваімі візітамі – не таго калібра. Хаця калі па шчырасці, Качанава магла нечым і памагчы нашаму збяднеламу, нашаму гаротнаму раёну…Шкада, калі чаго ўлады не выпрасілі, калі чаго не абяцалі нам адарваць ад агульнага караваю.А тое, што Качанава паехала ў калгас – абы-што: ёй што, няма чым заняцца? Яна што, курыруе сельскую гаспадарку?..
Улыбнуло…»удзелу прафсаюзаў ва ўборачнай, у абароне інтарэсаў простага чалавека». Ну уж и абарона. Если по сущности, то профсозы -это независимая организация и к госаппарату никакого отношения не имеет Функционерам профсоюза государство не должно платить зарплату. Это общественная организация должна быть создана инициативой снизу, самими аграриями, а не сверху правительством на бюджете.