Аб’яўлены раённы конкурс “Залаты колас”

Актуалии Культура

Аб’яўлены раённы конкурс “Залаты колас”

“Залаты колас” – так называецца раённы конкурс па афармленні зажыначнага, дажыначнага снапа, арганізатарамі якога выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і Шумілінскі раённы дом рамёстваў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя жыхары раёна, прадстаўнікі сельскіх Cаветаў, майстры, грамадскія аб’яднанні раёна. Дапускаецца ўдзел у конкурсе як індывідуальных работ, так і калектыўных.
Па ўмовах конкурсу аформлены сноп павінен адпавядаць рытуальнаму прызначэнню (зажыначны, дажыначны), мець рэгіянальныя асаблівасці мастацкага афармлення. Кожны выраб павінен суправаджацца этыкеткай з інфармацыяй (назва вырабу, аўтары, назва населенага пункта). Конкурсныя вырабы прадастаўляюцца ў Шумілінскі дом рамёстваў да 31 жніўня ўключна.
Вынікі конкурсу конкурсная камісія падвядзе з 1 па 4 верасня. Ацэнка будзе ажыццяўляцца згодна з крытэрыямі (арыгінальнасць работы, акуратнасць выканання, выкарыстанне самабытнай, рэгіянальнай тэхналогіі, адпаведнасць абрадам і традыцыям) і па наступных намінацыях:
1. “Захаванне рэгіянальных традыцый”.
2. “Лепшае аўтарскае рашэнне”.
3. “Лепшае мастацкае афармленне”.
Аднаму з канкурсантаў будзе прысвоена званне “Пераможца-2017”.
Усе работы, пададзеныя на конкурс, будуць прадстаўлены на выставе на раённым свяце работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці “Талака-2017”, тут жа пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў у намінацыях.
Работа пераможцы прадстаўляецца для ўдзелу ў абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2017” у Дуброўне.
Надрукавана ў №61 ад 08.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *