В Шумилинском районе разработаны условия соревнований среди работников, занятых на уборке урожая

Актуалии Общество Экономика

Жніво назаве лепшых

На прэзідыуме раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, які прайшоў на мінулым тыдні,  былі разгледжаны задачы прафсаюзных арганізацый па ўдзеле ў падрыхтоўцы і правядзенні ўборкі ўраджаю 2017 года.
Сумесна з работнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама быў абмеркаваны комплекс пытанняў, звязаных са жнівом. Распрацаваны ўмовы спаборніцтваў, вызначаны памеры ўзнагароджання лідараў жніва.  Зернеўборачны экіпаж, які першы намалоціць тысячу тон, атрымае прэмію ў памеры 50 рублёў (30 рублёў – старшы камбайнер і 20 рублёў – камбайнер). Вадзіцель, які першым перавязе тысячу тон збожжа, атрымае прэмію ў памеры 30 рублёў.
В. а. старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Людміла Варкун нагадала лідарам сельгаспрадпрыемстваў пра тое, што трэба і на месцах правесці пашыраныя пасяджэнні прафсаюзных камітэтаў і распрацаваць умовы матэрыяльнага і маральнага заахвочвання работнікаў, занятых ва ўборачнай кампаніі, давесці да іх задачы працоўнага спаборніцтва, расказаць пра ўмовы аплаты працы. Асаблівую ўвагу было рэкамендавана звярнуць на выкананне патрабаванняў Дырэктывы № 1, на працоўную дысцыпліну.
У час жніва старшыні прафсаюзных камітэтаў будуць ажыццяўляць строгі кантроль за своечасовым правядзеннем інструктажоў па тэхніцы бяспекі, за забеспячэннем удзельнікаў жніва сродкамі індывідуальнай аховы, медыцынскімі аптэчкамі, гарачым харчаваннем, за стварэннем санітарна-бытавых умоў працы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №60 ад 04.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *