Госконтроль ежедневно контролирует ход уборочной кампании

Вестник Комитета госконтроля

Уборачная – пад штодзённым кантролем

Згодна з даручэннем Кіраўніка дзяржавы і Старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Камітэтам дзяржкантролю вобласці ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі ўзята на штодзённы кантроль уборачная кампанія ў Віцебскай вобласці. Для каардынацыі кантрольных дзеянняў створана рабочая група з прадстаўнікоў КДК вобласці, фінансавай міліцыі, пракуратуры вобласці і УУС Віцебскага аблвыканкама.
Так, КДК вобласці сумесна з упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ў перыяд з 21 па 31 ліпеня правёў кантрольныя мерапрыемствы ў сельгасарганізацыях Аршанскага, Лёзненскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Полацкага і Талачынскага раёнаў па пытанні фактычнай гатоўнасці тэхнікі (зернеўборачных камбайнаў і абсталявання для ачысткі і сушкі зерня) да ўборкі ўраджаю.
Пры гэтым было ўстаноўлена, што аператыўная справаздачнасць пра гатоўнасць тэхнікі трыма гаспадаркамі трох раёнаў вобласці была сумарна завышана на 14 адз. зернеўборачных камбайнаў (пры агульнай наяўнасці ў іх 20 камбайнаў). Акрамя таго, у 6 вывучаных сельгасарганізацыях з 39 камбайнаў тэхагляд на момант маніторынгу прайшлі толькі 8 камбайнаў у 2-х гаспадарках. У асобных сельгасарганізацыях на момант наведвання былі няспраўныя камбайны і іх рамонт быў арганізаваны пасля ўмяшання прадстаўнікоў дзяржкантролю.
Варта адзначыць, што згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2016 №1039 “Аб мерах па падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2017 годзе” рамонт  сельгастэхнікі для правядзення ўборкі зерневых і зернебабовых культур, пярвічнай апрацоўкі і захоўвання зерня павінен быць завершаны да 20 чэрвеня. Акрамя таго, рашэннем калегіі Віцебскага аблсельгасхарчу ад 28.06.2017 №12 райсельгасхарчам і кіраўнікам сельгасарганізацый даручалася забяспечыць поўную гатоўнасць зернеўборачных камбайнаў да 27 ліпеня.
Для аператыўнага прыняцця мер рэагавання пра вынік кантрольных мерапрыемстваў праінфармаваны аблвыканкам і службовыя асобы адпаведных райвыканкамаў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №60 ад 04.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *