Ловжанский лидирует по количеству алкоголиков

Актуалии Безопасность Общество

Калі ёсць жаданне – можна памяняць жыццё
У рамках дня работы з насельніцтвам на тэрыторыі Лаўжанскага сельсавета ў мінулую пятніцу прайшоў дзень прафілактыкі.
Група, у якую ўвайшлі начальнік РАУС Аляксандр Дзмітрэнка, старшыня Лаўжанскага сельвыканкама Святлана Кійко, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Уладзіслаў Салабута, нарколаг Шумілінскай ЦРБ Васіль Багдановіч, пабывала на жывёлагадоўчым комплексе ААТ “Лаўжанскае”, дзе былі праведзены прафілактычныя гутаркі з работнікамі (на здымку).
Яны былі дарэчы, бо ў гэтым годзе сітуацыя з колькасцю злачынстваў на тэрыторыі сельсавета не радуе. Так, сёлета за першае паўгоддзе зарэгістравана 12 злачынстваў, а летась за ўвесь год было 13. Несумненна, геаграфічнае размяшчэнне аграгарадка Мікіціха ля трасы Р-20, праз якую за суткі  праходзіць да дзесяці тысяч транспартных сродкаў, не на карысць крымінагеннай сітуацыі. У вёскі сельсавета прыязджаюць і былыя злодзеі, і нячыстыя на руку, і наркаманы, адзначылі старшыня сельвыканкама Святлана Кійко і начальнік РАУС Аляксандр Дзмітрэнка. Яны заклікалі людзей быць больш пільнымі і ўважлівымі, своечасова паведамляць пра бойкі выпівох, пра дэбашырства ў сям’і, пра тых, хто садзіцца ў нецвярозым стане за руль, і пра іншыя правапарушэнні. Толькі працуючы ўсім разам, можна папярэдзіць злачынствы. Аляксандр Рыгоравіч расказаў, што па раёне ў міліцыянераў ёсць шмат памочнікаў. Магчыма, менавіта таму сёлета на Шуміліншчыне колькасць злачынстваў знізілася на 13% у параўнанні з мінулым годам. Тым не менш сітуацыя застаецца складанай з-за вялікай колькасці крадзяжоў. Таму варта больш уважліва адносіцца да сваёй маёмасці, не быць бяспечнымі, замыкаць уваходныя дзверы, не давяраць чужым людзям.
Тэме пажарнай бяспекі і прафілактычным мерапрыемствам у гэтым накірунку было прысвечана выступленне супрацоўніка РАНС Уладзіслава Салабуты, які расказаў пра сітуацыю з пажарамі ў раёне: сёлета іх зарэгістравана 11, гэта на 5 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У большасці выпадкаў пра бяспеку свайго жылля не паклапаціліся самі гаспадары: не адрамантавалі печкі, не прачысцілі дымаходы, не замянілі электраправодку, у нецвярозым стане курылі ў ложку.
Урач-нарколаг Васіль Багдановіч адзначыў, што Лаўжанскі сельсавет лідзіруе па колькасці жыхароў, якія стаяць на ўліку ва ўрача-нарколага: 76 чалавек. Гэта 5% ад усяго дарослага насельніцтва сельсавета. Урач адзначыў, што галоўнае ў лячэнні алкагалізму – жаданне самога чалавека стаць на шлях здаровага ладу жыцця.
У гэты ж дзень у будынку Лаўжанскага сельвыканкама прайшло пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку, у рабоце якога прыняў удзел пракурор раёна Сяргей Зайцаў. Былі запрошаны асобы, схільныя да злоўжывання спіртным, здзяйснення крадзяжоў і іншых правапарушэнняў. Ішла гаворка аб узаемадзеянні праваахоўных органаў і саветаў грамадскага пунку аховы правапарадку па прафілактыцы п’янства.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №57 ад 25.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *