Спортивная акция стартовала в агрогородке Слобода Шумилинского района

Актуалии Молодёжь Спорт, туризм

Старт у Слабадзе
“На мінулым тыдні стартавала акцыя “Лета – пара спартыўная”, падчас якой у госці да сельскай моладзі будуць выязджаць спартсмены з Шуміліна, – расказаў дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Юрый Мясаедаў. –  Важна, каб спартыўныя спаборніцтвы ў аграгарадках сталі святам актыўнага адпачынку і здаровага ладу жыцця”.

Першым свята “Лета – пара спартыўнае” прыняў аграгарадок Слабада, куды з візітам адправіліся спартсмены з Шумілінскай СШ №1.
З асаблівым нецярпеннем чакалі шумілінцаў выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера, а вось выпускнікі Слабадской школы былі гатовы да барацьбы на школьным стадыёне. Узначаліў слабадскую каманду настаўнік фізічнай культуры Слабадской школы Уладзімір Кучко.
Пасля ўрачыстага адкрыцця закруціўся вір спартыўных спаборніцтваў. Напачатку футбольная сустрэча.  Трэба было бачыць, як заўзятары са Слабады падтрымлівалі сваіх футбалістаў. І тыя не падвялі: на апошніх хвілінах сустрэчы вырвалі перамогу ў шумілінскай каманды з лікам 2:1.
Цікавасць выклікалі спаборніцтвы па кіданні мабільнага тэлефона і скачкі па купінах. Прычым, бралі ўдзел у спаборніцтвах як маленькія спартсмены, так і выпускнікі школы.
Усюды было мора станоўчых эмоцый.  Завяршылася сустрэча эстафетай на хадулях, у якой перамаглі слабадскія спартсмены. Усе ўдзельнікі свята атрымалі зарад бадзёрасці і салодкія падарункі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №53 ад 11.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *