Против наркотиков всем миром. А в багажнике – маковая соломка

Актуалии Закон Происшествия

Забаронены груз
Цёплы ліпеньскі вечар. Міліцэйская машына імчыць у бок Мішневіч. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі сумесна з прадстаўнікамі групы наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі РАУС праводзяць чарговы рэйд па спецыяльнай праграме “Мак-2010”.
На прыватных вясковых агародах маку і каноплі не знайшлі. Спынілі некалькі легкавушак, але нічога падазронага не выявілі. Чарговы аўтамабіль “Рэно-Лагуна” таксама прытармазілі, праверылі дакументы і груз. Да дакументаў не было прэтэнзій, а вось груз аказаўся падазроным. Праверылі — макавая саломка. Як патлумачыў міліцыянерам ураджэнец Арменіі, ён вёз мак для ўласных патрэб…
За перавозку і захоўванне макавай саломкі супраць армяніна ўзбуджана крымінальная справа, мужчыне пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад чатырох да пяці гадоў або пазбаўленне волі ад двух да пяці гадоў. І гэта яшчэ не ўсё.
Як высветлілася, мужчына ўкраў мак на чужым агародзе. За крадзеж узбуджана яшчэ адна крымінальная справа. А вяскоўцу, які вырошчваў на сваім агародзе мак, пагражае штраф да дваццаці базавых велічынь.
Як паведаміў старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі РАУС Аляксандр Курчанаў, з пачатку гэтага года ў вобласці ўзбуджана 290 крымінальных спраў за збыт, захоўванне, перавозку і крадзеж наркатычных сродкаў, а па рэспубліцы – 2798 спраў.

Автор Лариса КИСЕЛЁВА.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *