ЦТ здалі амаль 33 тысячы абітурыентаў
Завяршыўся першы этап уступнай кампаніі – правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання. Сёлета ў ім прыняло ўдзел 32,2 тысячы абітурыентаў, што на 4 тысячы чалавек больш у параўнанні з мінулым годам.
Распараджэннем старшыні дзяржаўнай камісіі па кантролі зацверджаны склад Віцебскай абласной камісіі па кантролі ў колькасці 8 чалавек. Старшынёй абласной камісіі з’яўляецца Заранкін Вадзім Уладзіміравіч – старшыня КДК Віцебскай вобласці. Таксама ў склад камісіі ўвайшлі кіруючыя работнікі КДК вобласці, аблвыканкама, гарвыканкама, упраўлення КДБ і ўпраўлення ўнутраных спраў.
У 4-х пунктах тэсціравання ў кожнай аўдыторыі ажыццяўлялі пастаянны кантроль супрацоўнікі КДК з прыцягненнем больш за 400 работнікаў дзяржустаноў і арганізацый.
За парушэнне парадку правядзення тэсціравання сёлета ў Віцебскай вобласці былі выдалены 4 абітурыенты: за пранясенне мабільных тэлефонаў і наяўнасць шпаргалак. Пры гэтым па выніках уступнай кампаніі 2016 года выдаленні абітурыентаў за парушэнне парадку правядзення ЦТ адсутнічалі.
З вынікамі здачы ЦТ абітурыенты могуць азнаёміцца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў www.rikz.unibel.by.
Звяртаем увагу паступаючых у ВНУ, што сёлета з улікам нормаў Правілаў прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы (зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 №80 са змяненнямі), да ўдзелу ў конкурсе на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі не дапускаюцца абітурыенты, якія атрымалі сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання з адзнакамі:
ад 1 да 9 балаў па 100-бальнай шкале па рускай і беларускай мовах,
па першаму профільнаму прадмету: ад 1 да 14 балаў – па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі, ад 1 да 19 балаў – па ўсіх астатніх прадметах (гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы);
па другому профільнаму прадмету: ад 1 да 9 балаў – па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі, ад 1 да 14 балаў – па ўсіх астатніх прадметах (гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя найноўшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы).
Разам з тым, указаныя абітурыенты маюць права ў далейшым прымаць удзел у конкурсе на ўсе формы атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Зараз пачаўся другі этап уступнай кампаніі – прыём дакументаў, здача ўступных экзаменаў па асобных дысцыплінах і залічэнне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях уступнай кампаніі прымаюцца камісіямі, якія функцыянуюць у кожнай навучальнай установе. Старшынямі гэтых камісій з’яўляюцца члены дзяржаўнай камісіі па кантролі, намеснікамі старшыняў камісій – супрацоўнікі КДК.
Акрамя таго, звароты грама-дзян прымаюцца па кантактных тэлефонах “гарачых ліній” Камітэта дзяржкантролю:
у Віцебску – 8(0212)42-61-93,
у Полацку – 8(0214)74-87-50,
у Оршы – 8(0216)51-09-22.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №52 ад 07.07.2017 г.