Райкам прафсаюза работнікаў АПК сумесна з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама праводзіць конкурс на лепшую жывёлагадоўчую ферму, мехдвор і гаспадарку ў цэлым па навядзенні парадку і стварэнні годных умоў працы і быту ў 2017 годзе.
“Такі конкурс праводзіцца з мэтай павышэння ўзроўню работы сельскагаспадарчых арганізацый, стварэння годных умоў працы, быту і культуры вытворчасці, – расказала в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун. – У конкурсе прымаюць удзел калектывы ўсіх жывёлагадоўчых фермаў і мехдвароў, а таксама ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна. Пры вызначэнні пераможцаў будзе ўлічвацца стан пакояў адпачынку, душавых і вучэбных класаў, наяўнасць пад’ездаў, агароджаў, азелянення, малых архітэктурных форм і інфармацыйных матэрыялаў, забяспечанасць работнікаў спецадзеннем, захаванне працоўнай і тэхналагічнай дысцыплін, супрацьпажарны стан”.
Падвядзенне вынікаў конкурсу будзе прымеркавана да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Пераможцаў у намінацыі “Лепшая жывёлагадоўчая ферма” і “Лепшы мехдвор” узнагародзяць каштоўнымі падарункамі, лепшая гаспадарка атрымае 10-дзённую пуцёўку ў санаторый “Лётцы”, якую можна будзе прэзентаваць свайму лепшаму работніку. Калектыў, які не заняў прызавое месца, але правёў значную работу па навядзенні парадку, атрымае падарунак.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №51 ад 05.07.2017 г.