В Шумилинском районе количество преступлений уменьшилось на 8,3%

Безопасность Общество

Пра прафілактыку злачынстваў і службу для курсантаў

На мінулым тыдні ў раёне працаваў намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама-начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння палкоўнік міліцыі С. П. Пашко. Сяргей Пятровіч пабываў на сустрэчы ў працоўным калектыве Шумілінскай школы мастацтваў, правёў “прамую лінію” і прыём грамадзян у райвыканкаме.
На сустрэчы з калектывам Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў, Сяргей Пятровіч расказаў пра зніжэнне ўзроўню злачыннасці на Віцебшчыне за студзень-май на 4,8%  да паказчыка мінулага года, адзначыў станоўчыя тэндэнцыі і ў Шумілінскім раёне – злачынстваў менш на 8,3%.
С. П. Пашко засяродзіў увагу прысутных на прафілактыцы крадзяжоў маёмасці грамадзян, кампетэнтна адказаў на пытанні пра адказнасць за розныя правапарушэнні, адзначыў, што парадак у раёне, вобласці і рэспубліцы ў цэлым – не толькі справа ўлады і міліцыі, але і грамадзян. Заклікаў усіх дапамагаць міліцыянерам, тэлефанаваць, калі на вочы трапіцца нецвярозы за рулём ці сямейны дэбашыр.
У ходзе “прамой лініі” да С. П. Пашко звярнуліся жыхары райцэнтра, якія прасілі растлумачыць парадак паступлення ва ўстановы МУС Рэспублікі Беларусь. Бацькоў будучых курсантаў цікавілі льготы, якія прадастаўляюцца ў час вучобы, і прахадныя балы. Таксама тэлефанавалі бацькі курсантаў-выпускнікоў Акадэміі МУС, якіх цікавіла пытанне размеркавання.
На асабісты прыём да С. П. Пашко звярнуўся жыхар Крупчына, ён прасіў паўплываць на брата, які злоўжывае спіртным і забірае пенсію ў састарэлай маці, што жыве ў Віцебску. У бліжэйшы час з гэтай праблемай разбяруцца праваахоўныя органы, паабяцаў С. П. Пашко.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №50 ад 30. 06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *