Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Віншуем вас з цудоўным святам – Днём моладзі!
Моладзь адыгрывае надзвычай важную ролю ў жыцці краіны, займае актыўную жыццёвую пазіцыю, умее адстойваць свае прынцыпы і погляды.
Моладзь нашага раёна таленавітая, ініцыятыўная, энергічная, умее прымаць смелыя рашэнні. Мы ганарымся дасягненнямі сваіх юных землякоў, чые таленты і мэтанакіраванасць ужо сёння прыносяць славу шумілінскаму краю. Упэўнены, што вашы глыбокія веды, невычэрпная энергія, мэтанакіраванасць дапамогуць вам дабіцца прафесіянальных поспехаў і стаць годнымі грамадзянамі Айчыны.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту, здзяйснення самых добрых надзей і дасягненняў!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.