Шуміліна. У 1558 годзе пачалася Лівонская вайна, якая доўжылася больш як 20 гадоў і была надзвычай разбуральнай і знішчальнай. Царскія войскі захапілі Полацк і ваяводства ў 1563 годзе, і на загаду Івана Грознага разгарнулася інвентарызацыя беларускіх земляў. Пачалі складацца так званыя пісцовыя кнігі — зводныя дакументы сістэматычных гаспадарчых апісанняў. Вось у гэтых актах і ўзгадваецца ўпершыню Шуміліна. Праўда, тады паселішча звалася крыху інакш – Шумілавы мшары. Бо размяшчалася ў нізінным, імшаным месцы. Першапасяленец Шуміліна быў, відаць, неспакойным, упартым, умеў і любіў пашумець, гучна заявіць аб сабе.
З пісцовых кніг вынікае, што праз некалькі дзесяцігоддзяў Шуміліна адзначыць сваё 500-годдзе.
У назвы гарадскога пасёлка Обаль аснова літоўская. І нічога дзіўнага ў гэтым няма. Літоўцы з’яўляюцца нашчадкамі балтаў, якія на нашай зямлі былі напярэднікамі славян. Пасёлак атрымаў назву ад ракі Обаль. А “абеліс” па-літоўску яблыня.
Лоўжа. Месца тут нізіннае, шмат дробнага, чэзлага кустоўя, якое людзі часта сякуць. Літоўскае “Лаўжас” – “Галлё”, скінутае ў кучы.
Вёска Пабеда да 1918 года звалася Пагостам. У слова “пагост” цікавы лёс. У нашым сучасным разуменні гэта могілкі. А ў 10 стагоддзі пагост быў пастаялым дваром, дзе спыняліся купцы, якіх у старажытнасці называлі госцямі (ад лацінскага “госціс” – чужаземец). Сюды наязджала княжыцкая дружына, збіраючы даніну. Паступова пагост стаў цэнтрам адміністрацыйна-падаткавай акругі, куды ўваходзілі многія вёскі. Тут будавалася царква, ля якой з’яўляліся могілкі. І толькі ў 19 стагоддзі іх сталі называць пагостам. Успенская царква ў вёсцы Пабеда — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.
Цяпер на Шуміліншчыне чатыры Слабады і адна Слабодка. А да вайны вёсак з такой назвай было больш. Слабада як паселішча з’явілася на Беларусі ў ХІ стагоддзі. Сяляне, што тут жылі, бралі ў паноў абложную ці наогул некранутую яшчэ зямлю і на пэўны час вызваляліся (аслабляліся) ад падаткаў. Слабада — тая ж свабода. Адбылася пэўная фанетычная трансфармацыя, гук “в” перайшоў у “л”. У слабадзе селянін адчуваў сябе вольным чалавекам.Таму нярэдка пасля заканчэння тэрміну арэнды ішоў шукаць слабаду ў іншым месцы.
Назвы вёсак Гарадок, Гарадзішча і Гародна дазваляюць сцвярджаць, што маюць яны даволі паважны ўзрост. Бо ўзніклі ля гарадзішчаў — старажытных умацаваных паселішчаў. Тэрмін ад стараславянскага “гарадзіці” — агароджваць. На Беларусі захавалася каля 1000 гарадзішчаў. Найбольш пашыранымі яны былі яшчэ ў жалезным веку. Гарадзішча паблізу аднайменнай вёскі з’явілася, як даводзяць археолагі, у першым тысячагоддзі, яно ўзвышаецца над мясцовасцю на сем метраў. У старажытнасці продкі ўмацоўвалі яго кальцавым валам і глыбокім ровам.
Кардон. Вёска на правым беразе Заходняй Дзвіны, на якой пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, што адбыўся ў 1772 годзе, пралягала да 1793 года дзяржаўная мяжа. Бешанковічы тады засталіся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, а Шуміліншчына перайшла да Расійскай імперыі. Слова “кардон” паходзіць ад французскага “кардэ” — вяроўка. Яе і сапраўды нагадвае пакручастая лінія дзяржаўнай мяжы. Да 1939 года з Кардонам суседнічала вёсачка Граніца. Таксама была памяткай гістарычных падзей, якія змянілі гістарычны лёс нашых продкаў на зыходзе ХVIII стагоддзя.
Ганаровая назва ў вёскі Каравайніца. Тут калісьці жыла паважаная жанчына, што выпякала вясельны каравай — сімвал багацця і дабрабыту, шчаслівай долі маладой сям’і. Такая адказная справа даручалася вельмі аўтарытэтнай у вясковай грамадзе кабеце, замужняй толькі першым шлюбам, якая ў добрай згодзе з мужам гадавала працавітых дзяцей і дбайна вяла ўласную гаспадарку.
(Працяг будзе).
Анатоль Бруцкі.
Дзякуй за цікавую гісторыю
цікава. толькі ў Обалі аснова балцкая, не літоўская. літоўцы (як нацыя) з’явіліся ў пачатку ХХ ст. а то можна падумаць, што літоўцы Обаль заснавалі.
С Кордоном видимо не так просто, нет его на карте 1790-го года. Приходится вспомнить, что в 1812-м Кордонами называли отряды сельчан, создаваемые для защиты от мародёров. Был ли такой отряд создан в этих местах — сложно сказать, но в середине 19-го века это название на карте уже есть.
Городище — это место сожженного Городка, укреплённого поселения, иногда застраивалось вновь, иногда нет.
КОСТЁЛ-ВИЗИТНАЯ КАРТОЧКА Д.СВЕТЛОСЕЛЬСКАЯ. СЛАВА БОГУ ПОСТРОЕН БЕЗ УЧАСТИЯ НАШИХ ПРАВИТЕЛЕЙ-РУКОВОДИТЕЛЕЙ.ЕСТЬ НА ЧТО ПОСМОТРЕТЬ И ЛЮДИ ПОРЯДОЧНЫЕ ПОСЕЩАЮТ И ГОСТИ ПРИЕЗЖАЮТ.ХОРОШЕЕ ФОТО.СПАСИБО РЕДАКЦИИ.