«Эксперимент-12» пригласил молодёжь на рок-вечеринку

Культура Молодёжь

Рок-вечарына
Традыцыйна на Дзень моладзь народны рок-гурт “Эксперымент-12”  раённага цэнтра культуры ладзіць рок-вечарыну. Адкрылі канцэрт хлопцы з магілёўскага рок-гурту “Усе чужыя”, якія прапанавалі лёгкі меладычны рок. Кампазіцыі магілёўскіх рокераў (“Ляцець”, Сэрца” і інш.) – рамантычныя і душэўныя.
Гурт “Эксперымент-12”  прадстаў перад гледачамі ў абноўленым складзе: дэбютавалі гітарысты Алег Мулькоў і Юрый Ерамянок, вядомыя аматарам альтэрнатыўнай музыкі па обальскаму калектыву “Акно”.  Пачалі свой выступ шумілінскія музыкі  з песні “Здравствуй”. Жывы гук, энергетыка рокавага шоў, харызма лідара гурту Максіма Крыгіна падкупляла тых, хто сабраўся на канцэртнай пляцоўцы ў парку. І ўжо гучаць любімыя “Свобода”, “Муза”, “Купальская”, “Ты у меня одна”.  “Эксперымент-12” прэзентаваў тры новыя кампазіцыі – “Дым”, “На Берлин” і “Вот такая любовь”.  А завяршылася выступленне адной з самых вядомых песень шумілінскіх музыкантаў “На Литейном”, якую спявалі разам артысты і гледачы.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №49 ад 27.06.2017 г.



2 комментария по теме “«Эксперимент-12» пригласил молодёжь на рок-вечеринку

  1. Круто редакция газеты обозвала группу в заглавии))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *