Сенокос на пике: плюсы и минусы

Актуалии Сельское хозяйство

На чатырнаццатым месцы…
Па тэмпах касавіцы Шуміліншчына на чатырнаццатым месцы ў вобласці. Калі па вобласці ў цэлым на 20 чэрвеня нарыхтавана кармоў 46,9% да патрэбнага, то ў нашым раёне – 45,2%. Сёлета сельгаспрадпрыемствы раёна нарыхтавалі з першага ўкосу 6,06 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы, а летась на гэту ж дату было 5,06 цэнтнера.
Тым не менш для радасці падстаў няма. Учарашні дзень, 20 чэрвеня, чакалі фінішным па першым укосе, а ў раёне скошана ўсяго 67,5%. Чаму так адстаём і дзе шукаць прычыну? Адказваючы на гэта пытанне, начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч патлумачыў, што вясною многа часу пайшло на перасеў азімых зерневых. “Літаральна на плячах пасяўной пачалася касавіца ў такіх гаспадарках, як “Ульскі”, “Мішневічы”, ”Сіроцінскі”, “Лаўжанскі”, – патлумачыў Віктар Віктаравіч. – Спазніўшыся, цяжка набраць тэмпы. А тэхнікі ў гаспадарках хапае, усё залежыць ад арганізацыі работы на месцах. Калі кіраўнік і галоўныя спецыялісты выконваюць план работы кожны дзень – толк будзе. Галоўнае, каб не атрымалася, як у байцы Крылова пра лебедзя, шчупака і рака…”
Арганізацыі работы можна вучыцца ў “Прыдзвінскага”. Тэмпы,  узятыя падчас пасяўной, яны не ўпусцілі і на касавіцы. У гаспадарцы нарыхтавана 10,7 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву (гэта 111% да задання па першаму ўкосу). У “Прыдзвінскі” ніхто дадаткова тэхніку не выдзяляў. Тут эфектыўна выкарыстоўваюць кожную адзінку. Раніцай, напрыклад, трактар працуе з касілкай, а вечарам да яго падчапляюць падборшчык. Тут стараюцца загадзя рамантаваць усю тэхніку. Не спадзяюцца, як, напрыклад, у “Крыніцы”, на адну касілку. Таму і збояў у рабоце практычна няма. А ў “Крыніцы” за апошнія тры дні ўвогуле не вялася касавіца, нарыхтавалі сенажу ўсяго 27%.
Сёння на палетках раёна працуюць 57 касілак, 25 здрабняльнікаў. Але недастаткова ўвагі ўдзяляецца нарыхтоўцы сена. У пачатку чэрвеня, калі стаяла на пагодзе, некаторыя “упусцілі” гэтую работу. Начальнік аддзела райсельгасхарчу па раслінаводству В. У. Коваль па нарыхтоўцы сена пахваліў толькі “Прыдзвінскі”: тут нарыхтавалі 342 тоны сена (170%). Больш-менш наладжана работа ў “Баравінцы” і “Райаграсэрвісе”: 89% і 86,2% да плана адпаведна. А вось “Мішневічы” нарыхтавалі толькі 15%, дачакаліся дажджоў, а цяпер як сена сушыць?
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №46 ад 21.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *