В Шумилино выявлены фальшивки

Закон Происшествия

У Шуміліне выяўлены фальшыўкі
Нядаўна ў Шуміліне былі выяўлены несапраўдныя грошы. Так, 10-рублёвай купюрай хтосьці расплаціўся на аўтавакзале. Што грошы несапраўдныя, высветлілася толькі пры здачы выручкі ў банк.
І другі выпадак у райцэнтры: жыхар раёна прыйшоў у банк, каб памяняць на беларускія рублі пяць тысяч расійскіх. І зноў – падробка. Уладальнік несапраўдных грошай працуе ў Расійскай Федэрацыі. Вядома, крымінальная справа супраць жыхара раёна не ўзбуджалася, бо ён сам стаў ахвярай махляроў.
Каб да вас не трапілі фальшывыя купюры, правярайце банкноты на наяўнасць вадзяных знакаў і ахоўнай ніткі.
Несапраўдныя грошы можна выявіць па наступных прыкметах: папера мяккая, відарыс расплыўчаты, краі купюр няроўныя, адсутнасць рэльефу ў лічбавым абазначэнні наміналу і ў абрэвіятуры НБРБ.
Што рабіць, калі ў руках фальшывыя грошы? Не вяртайце іх перадаўшай асобе. Запомніце прыкметы збытчыка, а калі магчыма, прыміце меры, каб яго затрымаць. Паведаміце пра здарэнне ў міліцыю.
Нагадваем, што за выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай і каштоўных папер арт. 221 Крымінальнага  кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана пазбаўленне волі да 15 гадоў.
Антон СПІРЫДОНАЎ,
старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю РАУС.
Надрукавана ў № 43 ад 06.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *