3 чэрвеня – Траецкая памінальная субота

Духоўнае Новости Общество

3 чэрвеня – Траецкая памінальная субота

У гэты дзень напярэдадні свята Тройцы царква моліцца за ўсіх спачыўшых праваслаўных хрысціян, нават тых, хто трапіў у пекла. Бо Святы Дух сышоў на зямлю ў дзень Святой Тройцы дзеля таго, каб асвяціць і прывесці людзей да вечнага выратавання.

Царква заклікае ўсіх людзей у гэтую суботу памянуць сваіх блізкіх, каб ачысціць душы выратавальным дарам Божым. Памінальная агульная малітва для памерлых з’яўляецца вялікай дапамогай і надзеяй на выратаванне і вечнае жыццё.

Памінальныя службы пройдуць 3 чэрвеня:
г. п. Шуміліна – храм Афанасія Брэсцкага, 9.00;
в. Лескавічы – храм Сергія Раданежскага, 9.00;
г. п. Обаль – храм Ануфрыя Вялікага, 9.00;
в. Лоўша – храм Успення Багародзіцы, 9.00;
аг. Мікіціха – храм Мікіты Наўгародскага, 11.00;
аг. Крывое Сяло – храм Архангела Міхаіла, 11.00.

Протаіерэй Фёдар Пучынскі, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Надрукавана ў № 42 ад 02.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *