I этап Работнікі РАНС наведалі шматдзетныя сем’і ў Шуміліне і Светласельскім, а таксама дзіцячы дом сямейнага тыпу. Выратавальнікі пагаварылі з бацькамі пра тое, як засцерагчы дзяцей ад пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, як навучыць іх бяспечным паводзінам, як зрабіць бяспечным свой дом.
Спецыялісты РАНС правялі з дзецьмі конкурсы “Зразумей мяне”, “Пажарны шчыт”, “Самы спрытны”, “Эвакуацыя” і іншыя, у ходзе якіх дзеці замацавалі веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Таксама яны зрабілі прэзентацыю інфармацыйна-прапагандысцкай праграмы “Ганарымся, што навучылі!”, заўважылі, што бацькі разам з дзецьмі могуць праверыць і замацаваць веды з дапамогай камп’ютарнага тэста на сайце 112.by, расказалі пра серыю мультфільмаў “Чароўная кніга МНС”. Дзеці і бацькі атрымалі падарункі ад выратавальнікаў, зрабілі фота на памяць і абяцалі берагчы сваё жыццё, захоўваць правілы пажарнай бяспекі.
II этап Работнікі РАНС наведалі кабінет здаровага дзіцяці райбальніцы. Спецыяліст РАНС Ларыса Лінкевіч правяла з бацькамі прафілактычную гутарку, накіраваную на папярэджанне пажараў і надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей, акцэнтавала ўвагу на небяспецы агню, прывяла трагічныя прыклады, нагадала правілы паводзінаў у лесе і на вадаёмах, пра небяспеку гульняў на пясчаных кар’ерах і будаўнічых пляцоўках. Бацькі паўдзельнічалі ў анкетаванні і атрымалі памяткі. II этап акцыі працягваецца.
III этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей, пройдзе 1 чэрвеня ў гарадскім парку.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №39 ад 23.05.2017 г.