Чем наши дети будут заняты этим летом?

Образование Общество

Заняць летам работай і рукі, і галаву

17 мая прайшло чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Пасяджэнне правёў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС Вячаслаў Воранаў.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Мянькова паведаміла папярэднюю інфармацыю пра тое, чым будуць занятыя дзеці летам, асаблівую ўвагу завастрыла на мерапрыемствах, што тычацца тых школьнікаў, якія патрабуюць асабліва пільнай увагі да сваіх персон.
“На перыяд летніх канікул у рамках праграмы “Другасная занятасць” плануецца працаўладкаваць каля 100 вучняў. Мы адзіныя, хто так актыўна карыстаецца гэтай праграмай”,  – заўважыла В. В. Мянькова. Работа будзе арганізавана на базе дзвюх шумілінскіх школ, гімназіі, Мікіціхінскай, Обальскай, Слабадской і Мішневіцкай школ. Дзеці будуць займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі, рамонтам школьнай мэблі, пашывам пасцельнай бялізны, ручнікоў, сурвэтак, штор. Плануецца засвоіць 42 тыс. 500 рублёў (летась было засвоена 25 тысяч рублёў), паведаміла В. В. Мянькова. Акрамя таго, што дзеці будуць занятыя справай і атрымаюць зарплату, рэалізацыя гэтай праграмы ў школах дазваляе ўмацаваць іх матэрыяльна-тэхнічную базу. Такім чынам ёсць магчымасць забіць адразу двух зайцаў.
Заняць летам каля 280 чалавек у рознаўзроставых атрадах на базе сельскіх бібліятэк і клубаў ставяць перад сабой задачу педагогі. Цэнтр дзяцей і моладзі бярэцца прапанаваць дзецям розныя аб’яднанні па інтарэсах на ўсё лета. У летніх аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем правядуць час 253 дзіцяці, у тым ліку амаль 80 дзяцей – у летніках працы і адпачынку. У летніку з кругласутачным знаходжаннем “Пунсовы ветразь” адпачнуць 150 дзяцей, у аздараўленчых летніках за межамі раёна – каля 70-ці. Таксама будуць працаваць спартыўны, профільны і валанцёрскія 9-цідзённыя летнікі, расказала В. В. Мянькова. Яна агучыла кошт летніх пуцёвак, заўважыла, што асобныя групы дзяцей аздараўляюцца бясплатна, сказала, што аддзел вядзе перамовы з арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна наконт таго, каб яны паспрыялі ў аплаце пуцёвак для дзяцей сваіх работнікаў. Валянціна Васільеўна заўважыла, што ёсць папярэдняя дамоўленасць з некаторымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі і з ПМК-70, якія гатовы даць працу школьнікам.
Таксама на пасяджэнні былі праведзены прафілактычныя гутаркі з людзьмі, што трапілі ў поле зроку міліцыі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №39 ад 23.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *