На городском стадионе в Шумилино прошла «Зарница»

Актуалии Образование Общество

Традыцыі многіх пакаленняў
На мінулым тыдні на гарадскім стадыёне прайшла ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, арганізатарамі якой выступілі раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, адасобленая група Шумілінскага раёна АРВК і райкам ГА БРСМ. За перамогу змагаліся дзевяць каманд са школ раёна.
Справядлівай барацьбы, спартыўных поспехаў і яркіх пазітыўных эмоцый  пажадала ўдзельнікам мерапрыемства намеснік  начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Маісеенка. “Ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца” бярэ пачатак з 1967 года, – адзначыў начальнік  адасобленай групы Шумілінскага раёна АРВК Андрэй Собін. –  Для многіх пакаленняў “Зарніца” была любімай гульнёй”. Андрэй Міхайлавіч  выказаў спадзяванне, што і для сённяшніх удзельнікаў “Зарніца” стане любімай гульнёй-выпрабаваннем.
Пачалася “Зарніца” з конкурсу песні і строю.  Нялёгка прыйшлося падпалкоўніку А. М. Собіну пры вызначэнні лепшых.  Каманды сур’ёзна аднесліся і да маршыравання, і да выбару песні. Першае месца было аддадзена камандзе з Шумілінскай СШ №1, другое – раённай гімназіі, трэцяе – Мікіціхінскай СШ.
Асноўны этап “Зарніцы” – ваенізаваная паласа, у якую ўваходзілі эстафета, “мышалоўка”, стральба з пнеўматычнай зброі, купіны і лабірынт.  Лепш і хутчэй за ўсіх з заданнямі справілася каманда раённай гімназіі, дапоўнілі прызавую тройку Шумілінская СШ №1 і Кардонская школа.
У конкурсе   баявых лісткоў перамагла каманда Башнёўскай СШ, у творчым конкурсе “Ліст да пераможцы” – Слабадская школа.
Сёлетнімі пераможцамі раённай ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца” стала каманда Шумілінскай СШ №1, другое месца ў раённай гімназіі, трэцяе – у Кардонскай школы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *