Ветераны и представители власти повязали четвероклассникам Шумилинской СШ №2 галстуки

Актуалии Общество

Традыцыі і будучыня моладзі краіны

У  нашым раёне пражываюць 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Кожная сустрэча маладога пакалення з жывымі сведкамі вайны – асабліва каштоўная. Напярэдадні Дня Перамогі ў Шумілінскай СШ №2 у рамках адкрытага дыялогу “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”, ініцыяванага райкамам ГА БРСМ, прайшла святочная імпрэза.
Літаратурна-музычная кампазіцыя, падрыхтаваная вучнямі, перанесла прысутных у гады Вялікай Айчыннай вайны. Са сцэны гучалі ваенныя песні, літаратурныя кампазіцыі, якія разам з дакументальнай хронікай стварылі своеасаблівую эмацыянальную атмасферу. Удала ўпісалася і выступленне былога вязня А. А. Цынгеля. Вучні ўслухоўваліся ў кожнае слова Антона Антонавіча, і хаця прайшло больш чым 70 год, але не можа мужчына спакойна ўспамінаць пра тыя гады…
Завяршылася мерапрыемства на пазітыўнай ноце: чацвёртакласнікаў прынялі ў рады піянерскай арганізацыі. Юным піянерам гальштукі павязалі дырэктар школы Жанна Рагуновіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Маісеенка, в. а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Яўген Кананчук, старшыня  раённай ветэранскай арганізацыі Кацярына Палоўнікава, былы вязень Антон Цынгель і актывісты пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №36 ад 12.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *