Прыняты комплекс рэгіянальных праграм
2 мая пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай прайшла 38-ая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, на якую былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. У рабоце сесіі браў удзел старшыня райвыканкама А. І. Снараў.
Адкрываючы пасяджэнне, Ірына Мікалаеўна адзначыла, што на абмеркаванне дэпутатаў выносяцца рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў па рэалізацыі шэрагу дзяржаўных галіновых праграм на 2016-2020 гады, які вызначаюць мэтавыя паказчыкі развіцця пэўных вытворчых і сацыяльных галін на перспектыву, аб’ёмы і крыніцы фінансавання гэтых праграм на раённым узроўні.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мянькова паведаміла пра комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная па-літыка” на 2016-2020 гады і Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады.
Галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ К. Ф. Баканаў акрэсліў асноўныя параметры рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады.
Пра рэалізацыю ў азначаны перыяд на Шуміліншчыне Дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2016-2020 гады паведаміла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Н. М. Кунец.
Начальнік ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама В. У. Коваль расказаў пра рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы “Развіццё аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь” у 2016-2020 гадах.
Дырэктар рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Казьянскі” В. В. Вінакураў вынес на абмеркаванне дэпутатаў комплекс мерапрыемстваў па падтрымцы заказніка ў рамках дзяржаўнай праграмы “Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў” у 2016-2020 гадах.
Прапанаваныя рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўных праграм былі зацверджаны дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў.
Таксама дэпутаты зацвердзілі змяненні ў раённым бюджэце. Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама дэпутат раённага Савета А. С. Сідарэнка далажыла, што ў сувязі з павелічэннем даходаў за кошт трансферту з вышэйстаячага бюджэту ў памеры 281 тыс. рублёў неабходна ўнесці змяненні ў даходную і расходную часткі раённага бюджэту. Паступіўшыя грошы былі накіраваны на падтрымку заказніка “Казьянскі”, на падрыхтоўку лагера адпачынку да летняга сезона і іншае. Таксама былі пераразмеркаваны сродкі па асобных артыкулах раённага бюджэту.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №34 ад 03.05.2017 г.