23 красавіка літаратурна-музычная гасцёўня “Крыніца” запрашае на сустрэчу

Духоўнае Культура Новости

Вечар-успамін

Шаноўныя жыхары і госці Шуміліна, народная літаратурна-музычная гасцёўня “Крыніца” запрашае ўсіх на вечар-успамін “Зноў вясна на белым свеце…”, прысвечаны Вялікай Перамозе. Прыходзьце, раскажыце пра сябе і сваю сям’ю, пра родных і блізкіх людзей, пра гісторыі і подзвігі часоў вайны, што захоўваюцца ў вашых сем’ях. Прыносьце фотаздымкі, лісты, дакументы – усё тое, што вы беражліва захоўваеце доўгія гады.
Няхай усе ўбачаць, пачуюць і адчуюць, зразумеюць і запомняць. Давайце перададзім нашым дзецям і ўнукам усведамленне, як трэба берагчы і абараняць сваю Радзіму. Успомнім тых, хто не вярнуўся з вайны, пажадаем здароўя тым, хто яшчэ з намі. За кубкам гарачага чаю пад баян праспяваем “Кацюшу”, “Агеньчык”, “Случайный вальс” і, вядома, “Дзень Перамогі”!
Сустрэча адбудзецца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі 23 красавіка ў 12.00. Уваход платны.
Людміла ГРЫГОР’ЕВА, кіраўнік народнай літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”.
Надрукавана ў №32 ад 20.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *