22 апреля — День Земли. Сделай ей подарок!

Новости Общество Экология

Зберагчы ад нас саміх

22 красавіка адзначаецца Дзень Зямлі. Галоўная падзея, якая праводзіцца практычна ва ўсіх краінах свету ў гэты дзень – гучанне Звана Свету. Сімвал спакою і міру, сімвал адзінства ўсяго чалавецтва і імкнення да неканфліктнага жыцця, Звон Свету заклікае да захавання раўнавагі і беражлівых адносінаў да міру на планеце.
Самы першы Звон Свету быў адліты з манет, ахвяраваных дзецьмі свету ў імя салідарнасці ўсіх народаў Зямлі. Звон устанавілі ў будынку ААН у 1954 годзе. Праз сорак год аналагічныя Званы былі адлітыя ў многіх іншых гарадах зямлі – у Токіа, Вене, Берліне, Атаве, Маскве і шэрагу іншых.
Каб па-сапраўднаму зрабіць гэты дзень карысным і прыемным не толькі для сябе, але і для планеты, займіцеся ўборкай тэрыторыі, сабярыце паперкі каля пад’езда, урэшце, пасадзіце дрэва. Зрабіце прыемны падарунак нашай Маці-Зямлі!
Ірына БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №32 ад 20.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *