2 тысячи берёзок — целая берёзовая роща посажена на месте бывшего карьера

Актуалии Новости Экология


“Няхай гэта будуць нашы бярозкі”

Сапраўдныя аматары прыроды не абмяжоўваюць свой імпэт выключна ўдзелам у акцыях. Вось і Тыдзень лесу ў раёне паспяхова закончыўся, пакінуўшы дзясяткі тысяч дрэўцаў прыжывацца, а Ірына Кулікава, нястомны ініцыятар разнастайных экалагічных спраў, зноў збірае актывістаў на пасадку дрэў: кар’ер па дарозе на Лескавічы ж яшчэ не поўнасцю засаджаны. На гэту прапанову, апроч сям’і Кулікавых, адгукнуліся сем’і Архіпавых, Чарнічэнак, Лапавухавых, Жыгуновых, Ільінец.

Многія прыехалі на дзялянку разам з дзецьмі.

Ляснік Шумілінскага лясніцтва Андрэй Садаводаў абазначыў фронт работ і забяспечыў пасадачным матэрыялам. Не прайшло і дзвюх гадзін, як дзве тысячы саджанцаў з радасцю і любоўю былі пасаджаны. “Няхай гэта будуць нашы бярозкі”,  – дзяцей уразіў сам факт таго, што пасаджаныя імі дрэвы вырастуць у сапраўдны бярозавы гай.
На мінулым тыдні кар’ер быў поўнасцю дасаджаны: у суботу дрэвы там саджалі работнікі раённай гімназіі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №31 ад 18.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *