Обращение районного штаба по благоустройству к жителям Шумилинского района

Актуалии Официально

Паважаныя жыхары  Шуміліна, Обалі і сельскіх населеных пунктаў!
У сувязі з надыходам летняга перыяду і спрыяльных умоў для хуткага росту траў і быльнягу раённы штаб па добраўпарадкаванні звяртаецца з просьбай да ўладальнікаў індывідуальных забудоў, жыхароў шматпавярховага жылля, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў тэрмінова правесці абкос травы і быльнягу на ўласных падворках і прылягаючых тэрыторыях. У далейшым таксама неабходна рэгулярна праводзіць іх абкос.
На вуліцах населеных пунктаў забараняецца складзіраваць і захоўваць будаўнічыя матэрыялы, дровы і іншыя прадметы, забараняецца спальваць на тэрыторыі домаўладальнікаў цвёрдыя бытавыя і раслінныя адыходы.
Збор, вываз і абясшкоджванне цвёрдых бытавых і раслінных адыходаў з сектара індывідуальнай жыллёвай забудовы ажыццяўляе ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі на падставе заключаных домаўладальнікамі дагавораў. Аплата – у парадку, ўстаноўленым для разліку за жыллёва-камунальныя паслугі.
Асобы, якія парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб абыходжанні з адыходамі, нясуць адміністрацыйную адказнасць.
Каб не даходзіла да радыкальных мер, трэба штодзённа клапаціцца пра чысціню і парадак.
Спадзяемся, што жыхары Шуміліншчыны зразумеюць і адказна аднясуцца да нашага звароту, і мы разам навядзем парадак, утульнасць і прыгажосць там, дзе жывем і працуем.
Раённы штаб па добраўпарадкаванні.
Надрукавана ў №43 ад 10.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *