Лучшая в районе первичка ОО БРСМ работает в Мишневичах

Актуалии Молодёжь Общество

“Школьны марафон-2017”

Нядаўна ў Шумілінскай СШ №2 прайшоў раённы конкурс  на лепшую пярвічную арганізацыю ГА БРСМ “Школьны марафон-2017”. Свае каманды  на спаборніцтвы дэлегавалі пярвічкі Шумілінскіх СШ №1 і СШ №2, раённай гімназіі, Слабадской, Мікіціхінскай і Мішневіцкай школ.
“Чым мацней пярвічка, тым мацней сама арганізацыя, – адзначыў першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын. – Сярод членаў грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” багата ініцыятыўных і творчых маладых людзей. Для таго, каб развіваць лідарскія здольнасці актывістаў, штогод ладзіцца конкурс на лепшую пярвічную арганізацыю”.
Амаль тры гадзіны доўжыўся конкурс. Маладзёжным камандам неабходна было прайсці тры этапы. Малады і новы погляд на жыццё, упэўненасць у заўтрашнім дні, крэатыўныя  падыходы да рашэння праблем… Конкурс яскрава паказаў, што у нас ёсць сапраўдныя лідары, сапраўдныя патрыёты.
Першы  этап “Знаёмцеся, гэта мы!”. Агульным дэвізам конкурсных праграм сталі словы “Рэкламуем свае справы, а не сябе”. Моладзь творча падышла да сваіх візітак, а гледачы ў выніку атрымалі яркае  шоу.
У конкурсе “Лідар-сюрпрыз” вучні выступалі са сваімі педагогамі:  спявалі  песні, танчылі, чыталі вершы, удзельнічалі ў тэатральных мініяцюрах.
У конкурсе “Крыніцы мудрасці” трэба было прадставіць рэкламу свайго  любімага мастацкага твора.  Маладыя людзі раілі перачытаць творы Кандрата Крапівы, Андруся Горварда, Уладзіміра Караткевіча.
Вучні МІшневіцкай СШ  прапанавалі звярнуцца да  інтымнай паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка.
Але найбольш  уражваючае выступленне было ў Слабадской школы: інсцэніроўка ўрыўка з кнігі Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч “Цынкавыя хлопчыкі”.  У зале стаяла поўная цішыня, кожнае слова са сцэны нібы ўпівалася ў самае сэрца.
Па выніках “Школьнага марафону-2017” перамогу атрымала пярвічная арганізацыя ГА БРСМ Мішневіцкай СШ, другое месца – у пярвічкі  Слабадской школы, трэцяе – у Шумілінскай СШ №2.
*  *  *
Пярвічныя арганізацыі ГА БРСМ Мішневіцкай і Слабадской школ абаранялі гонар Шуміліншчыны на  занальным этапе “Школьнага марафону-2017”, які прайшоў у Лёзне. Лепшы вынік паказалі актывісты са Слабадской школы, якія занялі другое месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

На здымку: Пераможца «Школьнага марафону-2017» – каманда Мішневіцкай СШ.
Надрукавана ў №29 ад 11.04.2017 г.



2 комментария по теме “Лучшая в районе первичка ОО БРСМ работает в Мишневичах

  1. Напэўна, аўтар меў на ўвазе Андруса Горвата, а не Андруся Горварда?! Неяк расчараваў выбар вучняў: ну, Крапіва, Караткевіч – ад настаўнікаў, Горват – ад таго, хто «асучасніўся» ў літартуры, «Цынкавыя хлопчыкі» –тэма «афгана». А чаму няма кніг пра вайну? Пра Обальскае падполле. Аўтар – ён наш зямляк – падараваў школам сваю кнігу. Дзе яна, чаму не чытаецца? Нецікавая, непатрэбная? Або ўсё проста:няма прарока ў сваёй Айчыне? А не трэба нам прарока, нам бы каб ведалі пра лёс тых, хто змагаўся і гінуў, каго вялі на здзекі, каго катавалі і хто выстаяў у імя таго, каб іх равеснікі з 21 стагоддзя жылі і чыталі Крапіву і Горвата. Вельмі цяжка зразумець моваведаў, нібыта сваё – гэта заўсёды ганебнае і нізкапробнае, нібыта яно лапцюжнае…

  2. Ой, памыліўся: не Андрус, а Андрусь, а значыць, Андруся. А прозвішча такое, як я напісаў. Аўтару трэба быць больш ўважлівым: гэта ж яго «Радзіва «Прудок»?..

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *